Франц Цырайс

Франц Цырайс
ням.: Franz Ziereis
Фатаграфія, зробленая ў Маўтгаўзене
Род дзейнасці камендант канцлагера Маўтгаўзен
Дата нараджэння 13 жніўня 1905(1905-08-13)
Месца нараджэння Мюнхен
Дата смерці 25 мая 1945(1945-05-25) (39 гадоў)
Месца смерці Маўтгаўзен
Грамадзянства  Трэці рэйх
Партыя
Член у
Прыналежнасць Трэці рэйх
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Цырайс (13 жніўня 1905, Мюнхен — 25 мая 1945, Маўтгаўзен) — нямецкі ваенны, камендант канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен у 1939-1945 гг.

Нарадзіўся 13 жніўня 1905 года ў Мюнхене. Пасля заканчэння школы пайшоў працаваць пасланцам ва ўнівермаг. У 1922 годзе паступіў на працу ў сталярную майстэрню. Пачаў службу ў рэйхсверы 1 красавіка 1924. 30 верасня 1936 звольнены ў запас у званні сяржанта. У тым жа годзе Цырайс уступае ў СС і атрымлівае званне оберштурмфюрар (старшы лейтэнант). З 1937 года служыць у Тотэнкопфе, а 1 ліпеня 1938 пераводзіцца ў Цюрынгію інструктарам.

9 лютага 1939 быў прызначаны камендантам канцлагера Маўтгаўзен. 20 жніўня таго ж года ён стаў штурмбанфюрарам. 20 красавіка 1944 года Франц атрымаў званне штандартэнфюрара (палкоўніка).

3 мая 1945 разам з жонкай паспрабаваў бегчы, але быў паранены амерыканскімі салдатамі. Патрапіў у ваенны шпіталь Маўтгаўзена, дзе і сканаў 25 мая 1945 года. Пасля смерці Цырайса яго цела было павешана на агароджу былымі вязнямі[1].

Зноскі

  1. Das Personenlexikon zum Dritten Reich — Wer war was vor und nach 1945, Frankfurt am Main, 2. Auflage, Juni 2007, ISBN 978-3-596-16048-8
  • Ernst Klee. Das Personenlexikon zum Dritten Reich. Wer war was vor und nach 1945. — 2. — Frankfurt am Main: Auflage, 2007. — ISBN 978-3-596-16048-8.
  • Beichte des Lagerkommandanten von Mauthausen, SS-Standartenführer Franz Ziereis. Arbeitsgemeinschaft „Das Licht“, [Baden-Baden] [1947] (14 S.).