Фрыдрых Гёльдэрлін | |
---|---|
ням.: Johann Christian Friedrich Hölderlin | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1770[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1843[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Германія |
Бацька | Heinrich Friedrich Hölderlin[d] |
Маці | Johanna Christiana Gock[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, бібліятэкар, пісьменнік, перакладчык, раманіст, філосаф, лібрэтыст, гафмейстэр |
Гады творчасці | 1797 — 1820 |
Кірунак | класіцызм, рамантызм |
Мова твораў | нямецкая |
Подпіс | |
hoelderlin-gesellschaft.de (ням.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Іаган Крысціян Фрыдрых Гёльдэрлін (ням.: Johann Christian Friedrich Hölderlin; 20 сакавіка 1770, Лаўфен-на-Некары, Бадэн-Вюртэмберг — 7 чэрвеня 1843, Цюбінген) — выбітны нямецкі паэт-рамантык і мысляр.
Творчасць і асоба Гёльдэрліна ўплылі не толькі на пісьменнікаў (Ш. Цвэйг, Г. Гейм), але і на філосафаў і тэолагаў (В. Дзільтэй, Ф. Ніцшэ, К. Ясперс, М. Хайдэгер, М. Бланшо).
Акрамя лірычных вершаў Гёльдэрлін напісаў раман «Гіперыён, або Пустэльнік у Грэцыі» (ням.: Hyperion oder Der Hermit in Griechenland, тт. 1 — 2, 1797—1799). Няскончанай засталася трагедыя «Смерць Эмпедокла» (ням.: Der Tod des Empedokles, 1797—1800). Сярод апошніх твораў былі пераклады «Антыгоны», «Эдыпа-цара» і некалькіх гімнаў Піндара. З маладосці паэт цярпеў ад псіхічнага захворвання.
Выбраныя паэтычныя творы ў перакладзе Л. Баршчэўскага выйшлі ў 10-й кнізе з серыі «Паэты Планеты» (Мн., Зміцер Колас, 2016). Раней паэзію Гёльдэрліна перакладаў Алег Лойка ў зборніку «Маланкай жагнаныя» (2004).