Фрэдэрык Сміт | |
---|---|
англ.: Frederic Smith | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 снежня 1805[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1879[1] (73 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Edgar Albert Smith[d][4][5] |
Род дзейнасці | энтамолаг, батанік, мірмеколаг |
Навуковая сфера | энтамалогія |
Месца працы | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «F. Smith».
|
Фрэдэрык Сміт (англ.: Frederic Smith, 30 снежня 1805—16 лютага 1879) — англійскі энтамолаг і мірмеколаг.
Быў гравёрам на медзі, а затым стаў займацца сістэматыкай і біялогіяй перапончатакрылых насякомых, якія водзяцца пераважна ў Англіі. Лічыцца адным з лепшых знаўцаў гэтых насякомых; усе табліцы ў яго шматлікіх працах выкананы ім ўласнаручна. З 1850 года і да канца жыцця Сміт быў асістэнтам пры Аддзяленні Заалогіі ў Брытанскім музеі.
У 1862-1863 гадах быў прэзідэнтам лонданскага «Таварыства энтамалогіі» (Entomological Society of London), з якога пазней паўстала «Каралеўскае энтамалагічнае таварыства Лондана» («Royal Entomological Society of London»).
Сміт апісаў шмат новых для навукі відаў і родаў мурашак, каля назваў якіх дагэтуль стаіць яго імя F.Smith. Усяго ім апісана больш за 350 новых для навукі відаў мурашак, сярод якіх:
У 1852—1860 гадах Ф. Сміт вылучыў каля 20 новых родаў мурашак, у тым ліку: