Царква | |
Царква Святой Марыі | |
---|---|
St. Marienkirche Berlin | |
![]() Царква Святой Марыі ў Берліне | |
52°31′14″ пн. ш. 13°24′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Берлін |
Канфесія | Евангелічная царква Германіі |
Епархія | Евангелічная царква Берлін-Брандэнбург-Сілезская Верхняя Лужыца[d] |
Благачынне | Kirchenkreis Berlin Stadtmitte[d] |
Архітэктурны стыль | Цагляная готыка |
Дата заснавання | 1380 |
Вышыня | 91 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | marienkirche-berlin.de/d… |
![]() |
Царква Святой Марыі (Марыенкірхэ; ням.: St. Marienkirche Berlin) — найстаражытнейшая з дзеючых цэркваў Берліна, адна з калісьці шасці сярэдневяковых цэркваў у гістарычным цэнтры горада. Размешчана на Карл-Лібкнехт-штрасэ недалёка ад Берлінскай тэлевежы.
Першая згадка пра царкву з уласным прыходам у берлінскім «Новым горадзе» датуецца 1292 годам. На падмурку з каменя і граніту была пабудавана зальная царква з ярка чырвонай цэглы ў стылі брандэнбургскай цаглянай готыкі. Пашкоджаная пажарамі вежа была рэканструявана ў стылі барока ў 1663—1666 гадах Міхаэлем Маціясам Смідсам і пазней — у неагатычным стылі ў 1789—1790 гады Карлам Готгардам Лангансам.
У 1893—1895 гадах маштабную рэстаўрацыю царквы правёў Герман Бланкенштайн, а пасля Другой сусветнай вайны царква была адноўлена ў 1969—1970 гадах.
У 1938 годзе, пасля таго, як царква Святога Мікалая была перададзена гораду ў якасці «музычнага сабора», Марыенкірхэ стала найстаражытнейшым дзеючым храмам Берліна. Пасля Другой сусветнай вайны яна была адной з нешматлікіх буйных цэркваў Берліна, у якіх праходзілі набажэнствы.
У адноўленым пасле вайны Берліне ад шчыльна забудаванага гістарычнага цэнтра горада практычна нічога не захавалася, і царква Марыенкірхэ апынулася ў зусім іншым асяроддзі — практычна адзіная на адкрытай плошчы, абмежаванай шматпавярховымі новабудоўлямі, над якой з 1969 года дамінуе берлінская тэлевежа. Царква Св. Марыі і Чырвоная ратуша з'яўляюцца цяпер адзіным напамінкам пра гістарычны цэнтр Берліна.
У вежавай зале царквы Св. Марыі знаходзіцца знакамітая фрэска «Скокі смерці», якая датуецца арыентыровачна 1484 годам. Арган цэрквы створаны майстрам Іаганам Вагнерам. Надмагілле генерал-фельдмаршала Ота Крыстафа фон Шпара выканана антверпенскім скульптарам Артусам Квелінусам Старэйшым. Царкоўная кафедра выканана па праекце Андрэаса Шлютэра.