Цзінь Шужэнь (на кітайскай мове: 金樹仁) (1879 — 1941) — губернатар Сіньцзяна з 1928 па 1933 гг.
Прыйшоў да ўлады ў Сіньцзяне ў 1928 годзе, пасля таго як быў забіты губернатар Ян Цзэнсінь (楊增新). Цзінь Шужэнь кіраваў Сіньцзянам на працягу 5 год, сістэма кіравання вызначалася карумпаванасцю і засноўвалася на сіле і прыгняценню. Палітыка Цзінь Шужэня прывяла да эскалацыі этнічных і рэлігійных канфліктаў, што выклікала шматлікія выступленні супраць усталяванага ім рэжыма, і ў рэшце рэшт стала прычынай страты Цзінь Шужэнем губернатарскай пасады. Цзінь Шужэнь быў абвінавачаны ў развязванні этнічных і рэлігійных канфліктаў, выкліканых карупцыяй: губернатар канфіскаваў зямлю ў цюркскага насельніцтва ў мэтах яе размеркавання паміж ханьскім насельніцтвам, на самай справе правы на экспрапрыяваную зямлю атрымлівалі ад губернатара паплечнікі і сваякі пад уласную маёмасць, з дапамогай якіх Цзінь Шужэнь падтрымліваў сваю ўладу. Пры такіх абставінах ханьцы станавілісь аб'ектам нянавісці і нападкаў з боку меснага цюркскага насельніцтва, якое лічыла, што канфіскаваная зямля пераходзіла ў маёмасць ханьцаў. Цзінь Шужэнь неаднолькава ставіўся да розных этнічных груп насельніцтва, ханьцаў і ўціскаў правы і свабоды кітайскіх мусульман, у выніку чаго ўзнікалі рэлігійныя канфлікты паміж мусульманскім насельніцтвам з аднаго боку і ханьскімі будыстамі, даасістамі ды манголамі з другога.
У кастрычніку 1933 года ў выніку чарговага палітычнага перавароту, здзейсненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады і быў прымушаны выратоўвацца ў Савецкім Саюзе. На губернатарскую пасаду ўзышоў Шэн Шыцай (盛世才), прызначаны Цзінь Шужэнем у 1931 годзе афіцэрам кіравання нагляду (душу) і інструктарам пры ваенным вучылішчы. [1]