Эдвард Сэйпір | |
---|---|
англ.: Edward Sapir | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1939[3][1][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец, сацыялінгвіст, выкладчык універсітэта, этнолаг, філосаф |
Навуковая сфера | мовазнаўства, этналогія і псіхалогія народаў[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франц Боас |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Эдвард Сэ́йпір (Сепір) (англ.: Edward Sapir; 26 студзеня 1884, Лаўенберг, Памеранія, Германія — 4 лютага 1939) — амерыканскі лінгвіст і антраполаг. Прафесар антрапалогіі Чыкагскага ўніверсітэта (1925—1931), прафесар антрапалогіі і лінгвістыкі Ельскага ўніверсітэта (1931—1939).
Вучань Ф. Боўса. Зрабіў фундаментальныя ўнёскі ў агульную тэорыю лінгвістыкі, амер-індыйскую і інда-еўрапейскую лінгвістыкі. Зрабіў антрапалагічныя ўнёскі ў этналогію, тэорыю культуры, псіхалогію культуры. Занатаваў, часта ад апошніх жывых носьбітаў, 39 моў амерыканскіх індзейцаў. Збіраў этнаграфічную інфармацыю, перакладаў фальклор індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Супольна з Б. Уорфам распрацаваў гіпотэзу Сепіра-Уорфа.