Эльза Марантэ | |
---|---|
Elsa Morante | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1985[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Муж | Альберта Маравія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, раманіст, перакладчыца, празаік |
Мова твораў | італьянскі |
Дэбют | 1933 |
Прэміі |
прэмія Стрэга[d] (1957) прэмія Віярэджа[d] (1948) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эльза Марантэ (італ.: Elsa Morante ; 18 жніўня 1912, Рым — 25 лістапада 1985, Рым) — італьянская пісьменніца.
Незаконная дачка настаўніцы яўрэйскага паходжання, пасля ўдачарылі. З 1933 года пачала публікаваць у часопісах прозу для дзяцей.
У 1936 годзе пазнаёмілася з Альберта Маравія, у 1941-м выйшла за яго замуж (разышліся ў 1961-м). На час вайны пераехала з Рыма ў невялікае мястэчка Фондзі, непадалёк ад Касіна. Перакладала прозу Кэтрын Мэнсфілд. У 1983 годзе зрабіла спробу самагубства. Памерла ад наступстваў хірургічнай аперацыі пасля перанесенага шырокага інфаркту.
З напісанага Моранте найбольш вядомы раман аб Другой сусветнай вайне «Гісторыя» (1974), па ім зняты тэлевізійны фільм Луіджы Каменчыні (1989, у галоўнай ролі Клаўдзія Кардынале). На вершы Марантэ пісалі музыку Ханс Вернер Хенцэ, Франка Данатоні і іншыя кампазітары.