Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 студзеня 1982[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чэхія | ||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Я́раслаў Пла́шыл (чэшск.: Jaroslav Plašil; нар. 5 студзеня 1982, Опачна, Чэхаславакія) — былы чэшскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2004—2016). Добра вядомы перш за ўсё па выступах за французскія клубы «Манака» і «Бардо».
Выхаванец футбольнай школы клуба «Градзец-Кралавэ». Прафесійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клубе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу не здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крэтэй» з аднайменнага прыгарада Парыжа. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды і наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.
У 2007 годзе заключыў чатырохгадовы кантракт з памплонскай «Асасунай».
У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансферу склала 3 млн еўра[5]. У сезоне 2013/14 выступаў у арэндзе ў «Катаніі».
Завяршыў кар’еру ў ліпені 2019 года.
З 1997 года выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 31 сакавіка 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі, а першы гол забіў 2 чэрвеня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Балгарыі. Браў удзел у фінальных турнірах чэмпіянату Еўропы 2004 і чэмпіянату свету 2006. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2008 і 2012.
«Бардо»