Брэм Стокер

Брэм Стокер
Bram Stoker
Фатаздымак Брэма Стокера, прыкладна 1912
Фатаздымак Брэма Стокера, прыкладна 1912
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Abraham Stoker
(Абрагам Стокер)
Нарадзіўся 8 лістапада 1847
Клонтарф, Дублін, Ірляндыя
Памёр 20 красавіка 1912 (64 гады)
Лёндан, Англія
Пахаваны
Бацькі Abraham Stoker[d][2][3]
Сужэнец Флорэнс Бэлкхем[d]
Дзеці Irving Stoker[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Кірунак віктарыянская літаратура
Жанр гатычны раман, любоўная гісторыя
Мова ангельская мова[4]
Значныя творы «Дракула»
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах
http://www.bramstoker.org/

Абрагам «Брэм» Стокер (па-ангельску: Abraham «Bram» Stoker; 8 лістапада 1847, Дублін, Ірляндыя — 20 красавіка 1912, Лёндан) — ірляндзкі пісьменьнік. Аўтар раману «Дракула».

Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 году ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі гадоў ня быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасьць пакінула сьлед у творчасьці пісьменьніка — граф Дракула, пэрсанаж яго галоўнага раману, шмат часу праводзіць у сьне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.

Пасьля сканчэньня Трыніці-коледжу Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газэты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з ангельскім акторам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-распарадчыкам тэатра «Ліцэюм» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лёндан. Цягам 27 гадоў Стокер быў мэнэджарам Ірвінга да самой сьмерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў сьмерць сябра — зь ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у сьвядомасьць.

Сяброўства зь Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсьці ў найвышэйшыя колы Лёндану і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймзам Ўістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Бэлкам, у якую быў закаханы Оскар Ўайльд.

Хоць Стокер зьяўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем гадоў, вывучаючы эўрапейскі фальклёр і легенды пра вампіраў.

Брэм Стокер памёр у Лёндане 20 красавіка 1912 году з-за прагрэсуючага паралюша.

  • 1874 — Хрустальная чаша
  • 1875 — Праезд Прымроўз
  • 1879 — Абавязьніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірляндыі
  • 1890 — Перавал Зьмяі
  • 1895 — Скорбь Сатаны
  • 1897 — Дракула
  • 1902 — Тайна Мора
  • 1906 — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга
  • 1907 — Скарб Сямі Зораў
  • 1909 — Дама ў Саване
  • 1911 — Логава Белага Чэрвя

Зборнікі апавяданьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1882 — Пад Заходам
  • 1914 — Госьць Дракулы і іншыя дзіўныя аповеды
  1. ^ Dracula (анг.) / M. HindlePenguin Classics, 2011. — P. xiii.
  2. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  3. ^ Dictionary of Irish Biography (анг.)RIA.
  4. ^ Stoker, Bram // CONOR.SI