Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Мэрсэ Радарэда і Гургі (10 кастрычніка 1908, Барсэлёна — 13 кастрычніка 1983) — каталёнская пісьменьніца пасьляваеннага пэрыяду.
Яе раман La plaça del Diamant (Плошча Дыямант, 1962) перакладзены на шматлікія мовы. Шмат пісала пра грамадзянскую вайну ў Гішпаніі.
Мэрсэ Радарэда была адзіным дзіцем у сям’і і рана выйшла замуж за брата сваёй маці, калі ёй было дваццаць гадоў. Ён быў старэйшы за яе на сямнаццаць гадоў. Праз год у іх нарадзіўся сын.
Шлюбнае і матчына жыцьцё накіроўвала яе на пісьменства. У той жа час, у Гішпаніі пачалася другая рэспубліка і ў яе абстаноўцы свабоды пісьменьніца становіцца адважнай і рашучай. У 1933 годзе яна выдала свой першы раман на ўласныя грошы. Яна таксама працавала ў розных часопісах і за наступныя некалькі гадоў публікуе яшчэ тры рамана і некалькі казак.
У 1936 годзе, калі ў яе ўжо было шмат сувязяў з каталёнскімі публіцыстамі і важнымі людзьмі, пачалася грамадзянская вайна. У 1937 яна атрымала прэмію «Крэшэльс» за раман «Алома» і разьвялася з мужам. У наступным годзе, перад канцом вайны, яна зьехала ў Францыю ў высылку. Яе сын застаўся ў Барсэлёне ў яе маці, таму што яны думалі, што яна вярнулася б неўзабаве. Але пасьля Пэрпіньяна і Тулузы, яна паехала ў замак Roissy-en-Brie на ўсходзе Парыжа. Там спыніліся некаторыя каталёнскія ўцекачы, і пісьменьніца пачала любоўныя адносіны з каталёнскім пісьменьнікам Арманда Абіёльсам. Але была праблема. Ён быў жанаты на сястры іншага пісьменьніка і яго швагер і яго цешча спыніліся ў самім замку і яны былі супраць гэтай любові.
Сытуацыя стала горш. Бежанцы ў замку павінны былі зноў пераехаць з-за пачатку другой сусьветнай вайны. Некалькі зь іх зьехалі ў Амэрыку, але пара закаханых паехала ў Лімож, дзе ён быў арыштаваны. Такім чынам, яны яшчэ два гады не маглі жыць разам. У рэшце рэшт, яны жылі разам у Бардо і зноў у Парыжы, але ёй было цяжка. Яна павінна была працаваць краўчыхай і не магла пісаць да 1947 году, калі пачала супрацоўніцтва з часопісам Рэвіста дэ Каталуньа. Да 1953 году яна толькі пісала кароткія казкі з-за дрэннага здароўя і паралічу правай рукі. Але яна ачуняла і пераехала з Арманда ў Жэнэву, таму што там ён пачаў працаваць перакладчыкам у ЮНЭСКО.
Па словах пісьменьніцы, Жэнева была сумным горадам, і там яна знайшла час і сьвет каб пісаць. Яна напісала эсэ, раманы і кнігу казак, зь якой яна атрымала прыз Віктар Катала ў 1956 годзе. У гэты ж час яна таксама напісала свой самы вядомы раман, «Плошча Дыямант», які не выйграе прыз Сант Жорзі ў 1960 годзе. Але адзін член журы заўважыў раман і рэкамэндаваў яго выдаўцу, які публікаваў яго ў 1962 годзе. У наступныя гады яна напісала і выдала іншыя раманы: «Вуліца камелій», «Сад каля мора», і г.д. Яе кнігі паступова прадаваліся, перакладаліся на замежныя мовы. З аднаго боку ў 1960-я гады яна атрымлівала вялікае задавальненьне ад посьпехаў у кар’еры, але зь іншага боку ў асабістым жыцьці ў яе былі сумныя навіны: ў 1966 годзе памерла яе маці і праз тры гады яе першы муж. З-за яго спадчыны, яны з сынам спрачаліся. Пасьля сьмерці Арманда ў 1971 годзе яна адчувала сябе самотна і пачуцьцё аддаленасьці яшчэ ўзмацнілася, таму што яна выявіла, што ў Арманда была палюбоўніца з 1958 году. Яе адзінота ў Жэнэве і сустрэча зь сябрамі часоў вайны былі прычынамі вяртаньня пісьменьніцы ў Каталёнію ў 1972 годзе.
На працягу шасьці гадоў яна жыла ў Раманье дэ ла Селве ў сяброўкі, дзе пісьменьніца скончыла «Зламанае люстэрка». Але пісьменьніца прывыкла весьці самотны лад жыцьця і таму ў вёсцы яна пабудавала свой дом, куды і пераехала. З Раманьі дэ ла Селва, дзе яна жыла да самай сьмерці, яна назірала, як некалькі яе кніг сталі фільмамі.
У 1983 годзе, яна памерла ў бальніцы Жыроны ад раку печані. Калі яна даведалася пра рак, яна больш не змагалася за жыцьцё. У апошнія дні жыцьця яна памірылася са сваёй сям’ёй, таму што яе выдавец абвясьціў іх.
Мэрсэ Радарэда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў