Шандар Чоры | |
Sándor Csoóri | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 лютага 1930 (94 гады) Замой, мэд'е Фэер |
Памёр | 12 верасьня 2016[1][2][3] (86 гадоў) |
Пахаваны | |
Дзеці | Sándor Csoóri[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, эсэіст, палітычны дзяяч |
Гады творчасьці | 1953 — цяперашні час |
Жанр | паэма, верш, эсэ |
Мова | вугорская мова[5] |
Прэміі | прэмія Кошута (1990) |
Узнагароды | Прэмія імя Кошута[d] (1990) Prima Primissima[d] (2008) прэмія Атылы Ёжэфа[d] (1954) прэмія часопіса «Alföld»[d] (1978) прэмія Тыбара Дэры[d] (1987) Мемарыяльная ўзнагарода Кёлчэя[d] (2000) прэмія Гердэра[d] (1981) ганаровы грамадзянін Будапэшту[d] (2014) Нацыянальная мастацкая прэмія[d] (2014) Вялікая прэмія Кошута[d] (2012) Q1001772? (1989) прэмія часопіса «Alföld»[d] (1990) прэмія Атылы Ёжэфа[d] (1970) ганаровы грамадзянін Эстэргама[d] (2015) Radnóti award[d] (1990)
|
Шандар Чоры (па-вугорску: Sándor Csoóri; 3 лютага 1930) — вугорскі паэт, эсэіст, палітычны дзяяч.
У 1950 годзе Чоры атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Рэфарматарскім Эпіскапскім калегіюме ў месьце Папа й пачынае навучаньне ў Будапэшцкім унівэрсытэце, аднак кідае вучобу з-за хваробы. Ён працуе ў шматлікіх выданьнях: 1953—1954 — журнал «Літаратурная газэта», 1955—1956 — «Новы гук». З 1956 году Чоры ня можа знайсьці працу, пакуль у 1960 не становіцца чальцом рэдкалегіі газэты пры Будапэшцкім унівэрсытэце тэхналёгіі й эканомікі. У 1960-х — адзін зь лідэраў інтэлектуальнай і палітычнай апазыцыі афіцыйнаму курсу.
Яго першая паэма пабачыла сьвет у 1953 годзе й адразу ўсхвалявала паэтычную супольнасьць Вугоршчыны. У ёй адназначна падымалася крытыка эпохі Мацяша Ракашы, зрынутага СССР старшыні Рады Міністраў Вугорскай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве ўлада заявіла, што Чоры не зьяўляецца адным зь іх прыхільнікаў. Аднак Чоры не саступіўся й напісаў шэраг крытычных нарысаў аб ціску дыктатарскага рэжыму на жыцьцё чалавека й фармаваньне лёсу простага народу ў рэчышча сацыялістычных пераўтварэньняў. Ён быў пад наглядам спэцслужбаў на працягу некалькіх год і ня ганараваны ні воднай прэміяй.
На беларускую мову перакладаў Рыгор Барадулін[6].
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |