30 Seconds to Mars

30 Seconds to Mars

30 Seconds to Mars у 2007 годзе
Гады 1998 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Мова ангельская
Жанр альтэрнатыўны рок
альтэрнатыўны мэтал
Выдавец Immortal, Virgin
Зьвязаныя праекты Angels & Airwaves
Great Northern
Удзельнікі Джарэд Лета
Тома Мілічавіч
Шэнан Лета
Былыя ўдзельнікі Мэт Ўочтэр
Солан Біксьлер
Кэвін Дрэйк
www.30secondstomars.com

30 Seconds to Mars (па-беларуску: 30 сэкундаў да Марсу) — музычны гурт з Лос-Анджэлесу, штат Каліфорнія, ЗША. Выконвае музыку ў стылі альтэрнатыўнага року. Заснаваны ў 1998 годзе братамі Джарэдам і Шэнанам Лета. Першы альбом запісалі сумесна зь вядомым прадусарам Бобам Эзрынам, які некалі працаваў з Pink Floyd. У 2007 годзе артымалі ўзнагароду MTV Europe Music Award у намінацыі «Найлепшы рок-гурт». У падтрымку свайго трэцяга студыйнага альбому «This Is War» гурт правёў сусьветнае турнэ пад назвай «Into The Wild», якое складалася з 300 канцэртаў — найвялікшай колькасьці ў межах аднаго турнэ. У сьнежні 2011 году гурт выступіў з канцэртам у Беларусі. 10 сакавіка 2014 году гурт выступіў у Менск-Арэне[1].4 красавіка 2015 году гурт паўторна выступіў у Чыжоўка-Арэне. На шэраг сваіх песень («From Yesterday», «The Kill», «Closer to the Edge», «Kings and Queens» і «A Beautiful Lie») гурт самастойна здымае відэакаліпы. Пры гэтым Джарэд Лета выступае ў якасьці рэжысэра пад псэўданімам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]