WordPress | |
![]() | |
![]() | |
Распрацоўка | Ryan Boren, Mark Jaquith, Matt Mullenweg, Andrew Ozz, Peter Westwood |
---|---|
Апошняя вэрсія | 3.3.1 (3 студзеня 2012 г.[1]) |
АС | кросплятформенная |
Тып | Weblog software |
Ліцэнзія | GPLv2[2] |
Афіцыйная старонка |
wordpress.org wordpress.com |
WordPress (чытаецца Вордпрэс) — сыстэма кіраваньня зьместам сайту з адкрытым крынічным кодам, якая распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL; напісаная на PHP; сэрвэр базы дадзенных — MySQL. Звычайна такія сыстэмы выкарыстоўваюцца для захоўваньня і публікацыі вялікай колькасьці дакумантаў, малюнкаў, музыкі або відэа.
Сфэра ўжываньня WordPress — ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў. Убудаваная сыстэма тэмаў ды плягінаў разам з прадуманая архітэктурай дазваляе канструяваць праекты шырокай функцыянальнай складанасьці.
На сёньняшні дзень WordPress — адна з самых папулярных сыстэм для вядзеньня блогаў: 202 мільёны сайтаў[3].
Большасьць WordPress рэлізаў названыя ў гонар джазавых музыкаў, пачынаючы з вэрсіі 1.0.[5]
Гісторыя | старая вэрсія | актуальная вэрсія | бэта-вэрсія |
---|
Вэрсія | Кодавае імя | Дата рэлізу | Апісаньне |
---|---|---|---|
0.70 | 27 траўня 2003 | Выкарыстоўваецца тая самая структура файлаў, як і свайго папярэдніка b2/cafelog[6]. Вэрсія 0.7.1 даступная для сьцягваньня на афіцыйным сайце WordPress | |
1.2 | Mingus | 22 траўня 2004 | Дададзеная падтрымка плягінаў |
1.5 | Strayhorn | 17 лютага 2005 | Дададзеная магчымасьць кіраваньня шаблёнамі ды статычнымі старонкамі |
2.0 | Duke | 31 сьнежня 2005 | Удасканаленыя інструмэнты сыстэмы кіраваньня, дададзеная магчымасьць запампоўкі выяваў |
2.1 | Ella | 22 студзеня 2007 | Выпраўленыя памылкі ў бясьпецы СКВ, дададзеныя новыя інструмэнты для рэдагаваньня кантэнту. |
2.2 | Getz | 16 траўня 2007 | Пераробленая падтрымка Atom. Дададзеная падтрымка віджэтаў для шаблёнаў . |
2.3 | Dexter | 24 верасьня 2007 | Выпраўленыя нейкія памылкі ў бясьпецы СКВ. Дададзеныя апавяшчэньні пра наяўнасьць абнаўленьняў. Поўная падтрымка Atom 1.0. |
2.5 | Brecker | 29 сакавіка 2008 | Цалкам перароблены інтэрфэйс ды панэль адміністратара. |
2.6 | Tyner | 15 ліпеня 2008 | Дададзеныя новыя функцыі. |
2.7 | Coltrane | 11 сьнежня 2008 | Цалкам пераробленая панэль адміністратара. Дададзенае аўтаматычнае абнаўленьне ядру СКВ ды ўсталёўка плягінаў. |
2.8 | Baker | 10 чэрвеня 2009 | Кераваньне тэмамі з панэлі адміністратара. Палепшаны інтэрфэйс віджэтаў. |
2.9 | Carmen | 19 сьнежня 2009 | Дададзенае пакетнае абнаўленьне плягінаў ды шмат іншых функцый. |
3.0 | Thelonious | 17 чэрвеня 2010 | Дададзены інтэрфэйс прыкладнога праграмаваньня (API). |
3.1 | Reinhardt | 23 лютага 2011 | Дададзеная адмін-панэль (адлюстроўваецца на ўсіх старонках сайту). |
3.2 | Gershwin | 4 ліпеня 2011 | Павялічана хуткасьць запампоўваньня старонак |
3.3 | Sonny | 12 сьнежня 2011 | Палепшанае адлюстраваньне старонак на пляншэтах |
3.4 | Green | 13 чэрвеня 2012 | Паляпшэньне функцыяналу наладак шаблёнаў. Інтэграцыя з Twitter |
3.5 | Elvin | 11 сьнежня 2012 | Падтрымка алюстраваньня на Retina Display, выбар колеру старонкі, новая тэма «Twenty Tvelve» |
3.6 | Oscar Peterson | 1 жніўня 2013 | Палепшана праца з рэдакцыямі публікацый, палепшанае аўтазахоўваньне ды новы ўбудаваны HTML5 мэдыя-плеер. Дададзеная новая тэма «Twenty Thirteen» |
3.7 | Basie | 24 жніўня 2013 | |
3.8 | Parker | 12 сьнежня 2013 | Новы дызайн панэлі адміністраваньня сайту. Новая стандартная тэма «Twenty Fourteen». |
3.9 | Smith | 16 красавіка 2014 | Новы функцыянал перагляду віджэтаў ды новы ўсталёўнік тэмаў. Перароблены інтэрфэйс рэдагаваньня выяваў ды мэдыя. |
4.0 | Benny | 4 верасьня 2014 | |
4.1 | Dinah | 18 сьнежня 2014 | Новая стандартная тэма «Twenty Fifteen». |
4.2 | Powell | 23 красавіка 2015 | Дададзеныя падтрымка эмодзі, абноўленая сыстэма плягінаў. |
4.3 | Billie | 18 жніўня 2015 | Фокус на мабільныя прылады, паляпшэньне пароляў. |
4.4 | Clifford | 8 сьнежня 2015 | Прадстаўленьне тэмы «Twenty Sixteen», палепшанае адаптаваньне выяваў. |
4.5 | Coleman | 12 красавіка 2016 | Дададзеныя інтэрактыўныя спасылкі, фарматаваньне цэтлікаў, адаптаваны перадпрагляд. |
4.6 | Pepper | 16 жніўня 2016 | Дададзеныя шрыфты, палепшанае рэдагаваньне з даданьнем праверкі інтэрактыўных спасылак і адноўленьнем кантэнту. |
4.7 | Vaughan | 6 жніўня 2016 | Новая тэма «Twenty Seventeen», падтрымка адаптыўнага відаэ, перадпрагляд PDF, налады CSS ў рэжыме перадпрагляду, паляпшэньне рэдагаваньня. |
4.8 | Evans | 8 чэрвеня 2017 | Рэжым рэдагаваньня новага пакаленьня. Дададзеныя новыя відэа-віджэты, WYSIWYG у тэкставых віджэтах. Заканчэньне падтрымкі аглядальніка Internet Explorer вэрсіяў 8, 9 ды 10. |
WordPress — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў