Імрэ Надзь | |
па-вугорску: Nagy Imre | |
4 ліпеня 1953 — 18 красавіка 1955 | |
Папярэднік | Мацяш Ракашы |
Наступнік | Андраш Хегедзюш[d] |
24 кастрычніка 1956 — 4 лістапада 1956 | |
Папярэднік | Андраш Хегедзюш[d] |
Наступнік | Янаш Кадар |
2 лістапада 1956 — 4 лістапада 1956 | |
Папярэднік | Imre Horváth[d] |
Наступнік | Imre Horváth[d] |
18 сьнежня 1944 — 3 лістапада 1945 | |
4 лістапада 1945 — 1948 | |
1948 — красавік 1955 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 чэрвеня 1896[1][2][3][…] |
Памёр: |
16 чэрвеня 1958[1][4][2][…] (62 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Mária Égető[d] |
Дзеці: | Эржбэта Надзь[d] |
І́мрэ Надзь (па-вугорску: Imre Nagy; нарадзіўся 7 чэрвеня 1896 году, Капашвар, Аўстра-Вугоршчына — 16 чэрвеня 1958 году, Будапэшт, Вугоршчына) — вугорскі палітычны дзяяч, камуніст, старшыня Савета міністраў Вугорскай Народнай Рэспублікі. Другі тэрмін Надзя скончыўся, калі ягоны непрасавецкі ўрад быў скінуты савецкім уварваньнем у 1956 годзе, якое вядома ў гісторыяграфіі як Вугорская рэвалюцыя 1956 году. У 1958 годзе быў катаваны па абвенавачаньню ў дзяржаўнай здрадзе. Рэабілітаваны ў 1989 годзе, зьяўляецца нацыянальным героем Вугорчышыны.
У гады Першай сусьветнай вайны Імрэ Надзь быў прызваны ў аўстра-вугоркае войска. У 1916 годзе ён трапіў у расейскі палон і быў вывезены ў Іркуцкую губэрню, дзе, як і многія іншыя ваеннапалонныя з Аўстра-Вугоршчыны, стаў перакананым марксістам. У 1917 годзе ўступіў у шэрагі Расейскай камуністычнай партыі, у гады Грамадзянскай вайны ваяваў у шэрагах Чырвонай арміі.
Імрэ Надзь вярнуўся ў Вугоршчыну толькі ў 1921 годзе. У 1924 годзе ён уступіў у Вугорскую сацыял-дэмакратычную партыю, але быў выключаны зь яе за крытыку кіраўніцтва ў 1925 годзе, калі ўступіў у марксісцкую Камуністычную партыю Вугоршчыны, дзе займаўся пераважна аграрнымі пытаньнямі. У 1929—1944 гадох Імрэ Надзь жыў у СССР, працуючы ў Камінтэрне і Інстытуце сельскай гаспадаркі АН СССР. 4 лістапада 1944 году Надзь вярнуўся на радзіму зь першай групай камуністаў-эмігрантаў. З канца 1944 году ён займаў міністэрскія пасады пераважна зьвязаныя зь сельскай гаспадаркай.
Правал плянаў індустрыялізацыі і зьмены ў СССР пасьля сьмерці Сталіна прывялі да таго, што на пленуме Цэнтральнага кіраўніцтва парыі 27—28 чэрвеня 1953 году Мацяш Ракашы быў абвергнуты крытыцы і заменены на пасадзе кіраўніка ўрада Імрэ Надзем. Новы кіраўнік урада са сваімі прыхільнікамі заняў сур’ёзныя пазыцыі ў партыі. На пасадзе кіраўніка ўрада гэты вугорскі палітык правёў шэраг мераў, накіраваных на паляпшэньне жыцьця народа, як то былі зьменшаны падаткі, павялічаны заробкі, лібэралізаваны прынцыпы землекарыстаньня, а таксама спыніў палітычныя рэпрэсіі. Была праведзеная амністыя, спынена інтэрнаваньне і забаронена высяленьне з гарадоў па сацыяльнай прыкмеце. Усё гэта зрабіла яго папулярным сярод простых вугорцаў.
Аднак у выніку палітычнай барацьбы Ракошы вярнуў уладу ў партыі ў свае рукі, а Імрэ Надзь у красавіку 1955 году быў зрушаны з пасады прэм’ер-міністра і выключаны з партыі. Аднак у ліпені 1956 году ў выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы Ракошы быў зноўку зрынуты з пасады генэральнага сакратара. Дзякуючы народнай падтрымцы Надзь быў зноўку прыняты ў шэрагі партыі і стаў старшынём Савета міністраў краіны.
1 лістапада ён абвесьціў аб выхадзе Вугоршчыны з Варшаўскай дамовы і зьвярнуўся праз ААН для вялікіх дзяржаваў, як то Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія, каб прызнаць статус Вугоршчыны ў якасьці нэўтральнай дзяржавы[6]. На працягу ўсяго гэтага пэрыяду, Надзь застаўся цьвёрда адданым ідэям марксізму, але ягоная канцэпцыя марксізму, але выступаў рэзка супраць «жорсткага дагматызму» у «сталінскай манаполіі»[7].
22 лістапада быў схоплены пасьля ўведзеньня войскаў СССР у Вугоршчыну і катаваны амаль праз два гады.