Бярдычаў лац. Biardyčaŭ | |||||
укр. Бердичів | |||||
Кляштар кармэлітаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1430 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Жытомірская | ||||
Раён: | Бярдычаўскі | ||||
Плошча: | 35,33 км² | ||||
Вышыня: | 250 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 76 229 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2157,63 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 84,83% расейцы — 8,74% палякі — 4,73% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 4143 | ||||
Паштовы індэкс: | 13300 | ||||
КОАТУУ: | 1810400000 | ||||
Нумарны знак: | AM, КМ / 06 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°53′31″ пн. ш. 28°36′0″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 28.6° у. д.Каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 28°36′0″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 28.6° у. д. | ||||
Бярдычаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Бярдычаў (па-ўкраінску: Бердичів) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гнілапяці. Адміністрацыйны цэнтар Бярдычаўскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 76 229 чал.
Знаходзіцца за 43 км на поўдзень ад Жытоміру. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Шапятоўку, Казятын). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Жытомірам, Віньніцаю, Любарам, Хмельнікам, Белаю Царквою.
Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад славянскага слова «бёрда» — абрыў, або ад уласнага імя Бердыч. Іншыя — ад слова «бярдо» (бярдыш) — так называлі баявую сякеру ў славянаў. Таксама існуе вэрсія пра паходжаньне назвы ад цюрскага племені бярэндычаў, якое засяляла навакольле будучы васаламі кеўскіх князёў.
Рускія жаролы, прыточаныя Т. Нарбутам, кажуць, што назоў места паходзіць ад імя ардынскага царэвіча Бердыча (Берды-бека), сына цара Азьбяка, які панаваў на Валыні ў пачатку XIV стагодзьдзя і заснаваў замак Бярдычаў. Царэвіч гэты, будучы аматарам асалодаў, ператварыў Бярдычаў у месца буйных застольляў; сюды звозіў музыкаў, мастакоў, а таксама маладых красунь для свайго гарэму, нямалую лічбу якіх яму дасылаў вялікі князь Гедымін, зь ліку палонных дзяўчат з цэлае Польшчы ды Мазоўша; за адну такую красуню Бердыч даслаў Гедыміну ардынскі полк[2].
украінская мова | расейская |
---|---|
88,96% | 10,59% |
Прадпрыемствы мэблевай, паліграфічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці. Працуюць заводы: станкабудаўнічы, хімічнага машынабудаваньня.
Бярдычаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў