Вышаградзкая група | |
вуг. Visegrádi Együttműködés польск. Grupa Wyszehradzka славац. Vyšehradská skupina чэск. Visegrádská skupina | |
![]() Краіны-чальцы з нацыянальнымі сьцягамі | |
![]() Вышаградзкая група на мапе Эўропы | |
Абрэвіятура | V4 |
---|---|
Дата ўтварэньня | 15 лютага 1991 (33 гады таму) |
Тып | міжнародная |
Дзейнічае ў рэгіёнах |
Вугоршчына Польшча Славаччына Чэхія |
Сайт | www.visegradgroup.eu |
Вышагра́дзкая гру́па (па-вугорску: Visegrádi Együttműködés, па-польску: Grupa Wyszehradzka, па-славацку: Vyšehradská skupina, па-чэску: Visegrádská skupina), Вышаградзкая чацьвёрка, V4 — аб’яднаньне чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны, утворанае ў 1991 року ў вугорскім Вышаградзе, адкуль і паходзіць назва.
Была ўтвораная ў выніку сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы Леха Валэнсы і ЧСФР Вацлава Гавэла з вугорскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 року ў месьце Вышаград (Вугоршчына).
Часам называлася Вышаградзкай тройкай ці Вышаградзкім трохкутнікам, але з падзелам Чэхаславаччыны на дзьве дзяржавы гэтыя назвы болей неправамоцныя.
У 1992 року ў рамках групы было створанае Цэнтральнаеэўрапейскае пагадненьне па свабодным гандлі (CEFTA).
У 1999 року тры з чатырох удзельніцаў групы (Вугоршчына, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.
1 траўня 2004 року ўсе чальцы Вышаградзкай групы сталі сябрамі Эўрапейскага зьвязу.
Вышаградзкая група — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў