Гэрбэрт Гэнры Эсквіт (па-ангельску: Herbert Henry Asquith) — брытанскі палітык і чалец Лібэральнай партыі, які працаваў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі з 1908 па 1916 гады. Ён быў апошнім прэм’ер-міністрам, які ўзначальваў лібэральны ўрад, і адыграў цэнтральную ролю ў распрацоўцы і прыняцьці асноўнага лібэральнага заканадаўства і скарачэньні ўлады Палаты лордаў. У жніўні 1914 году Эсквіт узначальваў краіну калі тая ўвязалася ў Першую сусьветную вайну. У 1915 годзе на ягоны ўрад пачаліся жорсткія напады празь недахоп боепрыпасаў і правалу Галіпальскай кампаніі. Ён сфармаваў кааліцыйны ўрад зь іншымі партыямі, але ня здолеў задаволіць крытыкаў. У выніку быў вымушаны падаць у адстаўку ў сьнежні 1916 году.