Аляксандр Аляксандравіч Васільеў | |
---|---|
руск.: Александр Александрович Васильев | |
Дата нараджэння | 22 верасня (4 кастрычніка) 1867[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1953[1][2] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, усходазнавец, арабіст, візантыніст |
Навуковая сфера | гісторыя, усходазнаўства, арабістыка, візантыністыка |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | В. Р. Васільеўскі |
Член у |
|
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Аляксандр Аляксандравіч Васі́льеў (руск.: Александр Александрович Васильев; 4 кастрычніка 1867, Санкт-Пецярбург — 30 мая 1953, Вашынгтон) — рускі ўсходазнавец, арабіст, візантыніст, член Імператарскага Праваслаўнага Палесцінскага таварыства.
Аляксандр Аляксандравіч Васільеў нарадзіўся ў 1867 годзе ў Санкт-Пецярбургу.
Пасля заканчэння 1-й класічнай гімназіі ў 1887 годзе паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю па класе тэорыі і кампазіцыі і на аддзяленне гісторыі арабскага Усходу. Праз год пакінуў кансерваторыю (але з музыкай не раставаўся і ўжо ў ЗША быў вядомы як таленавіты піяніст), цалкам засяродзіўшыся на занятках гісторыяй.
У 1892 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1892 па 1897 год выкладаў старажытныя мовы ў Першай гімназіі. З 1897 па 1900 гадах знаходзіўся ў якасці стыпендыята гісторыка-філалагічнага факультэта ў замежнай камандзіроўцы ў Парыжы. У 1901 годзе Васільеў абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Палітычныя адносіны Візантыі і арабаў у часы амарэйскай дынастыі».
У 1902 годзе Васільеў займаецца вывучэннем рукапісаў Агафія. Для гэтага ён разам з М. Я. Марам прадпрымае ўвесну падарожжа на Сінай, у манастыр Святой Кацярыны, а затым накіроўваецца ў Фларэнцыю, дзе праводзіць у працы некалькі месяцаў. У гэтым жа годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю на тэму «Палітычныя адносіны Візантыі і арабаў у часы македонскай дынастыі (867—959)». З 1904 па 1912 год — прафесар Юр'еўскага ўніверсітэта па кафедры ўсеагульнай гісторыі.
У 1912—1922 гадах ён быў прафесарам і дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага (затым — Петраградскага) педагагічнага інстытута. З таго ж 1912 года па 1925 год А. А. Васільеў быў прафесарам Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Акрамя таго, А. А. Васільеў працаваў у Расійскай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (РАГМК), дзе з 1919 годзе займаў пасаду загадчыка разрадам раннехрысціянскай і візантыйскай археалогіі і мастацтва. У 1920—1925 гадах ён быў старшынёй РАГМК. З 1919 годзе Васільеў — член-карэспандэнт РАН.
У 1925 годзе выехаў у замежную камандзіроўку спачатку ў Берлін, потым у Парыж і далей у ЗША. 2 чэрвеня 1925 года рашэннем агульнага сходу яго выключаюць з АН СССР. Пасля таго, як 1 ліпеня 1928 года было прызнана канчатковым тэрмінам яго камандзіроўкі, прыняў рашэнне не вяртацца.
З 1925 па 1938 гады прафесар Вісконсінскага ўніверсітэта. У 1934 годзе ён быў выбраны членам Югаслаўскай Акадэміі навук. У наступныя гады А. А. Васільеў быў таксама прэзідэнтам Археалагічнага інстытута імя Н. П. Кандакова у Празе, членам Амерыканскай Акадэміі Сярэднявечча, старшынёй Міжнароднай Асацыяцыі візантыністаў (англ.: International Association of Byzantine Studies)[4].
Стаў родапачынальнікам візанталогіі ў ЗША. На Візантыйскім кангрэсе ў Салоніках у 1953 годзе быў абраны ганаровым прэзідэнтам кангрэса.
22 сакавіка 1990 года пасмяротна адноўлены ў званні члена-карэспандэнта АН СССР.