Аляксандр Леанідавіч Чыжэўскі

Аляксандр Чыжэўскі
руск.: Александр Леонидович Чижевский
Дата нараджэння 26 студзеня (7 лютага) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1964(1964-12-20)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Leonid Chizhevsky[d]
Род дзейнасці вынаходнік, фізік, філосаф, хімік, метэаролаг
Навуковая сфера Касмічная біялогія, біяфізіка, геліябіялогія[d], касмічнае надвор'е[d] і іянізатар паветра[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні V. N. I︠A︡godinskiĭ[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Леанідавіч Чыжэўскі (1897, Цеханавец, Гродзенская губерня, цяпер Польшча — 20 снежня 1964) — біяфізік, адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі.

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут (1917) і Маскоўскі камерцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізіка-матэматычным (19151919) і медыцынскім факультэтах Маскоўскага ўніверсітэта, дзе і працаваў у 19171927 у Лабараторыі зоапсіхалогіі Наркамата асветы Расіі (з 1925, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі іанізацыі з 1931), загадчык лабараторыі Упраўлення будаўніцтвам Палаца Саветаў.

У 1939 абраны ганаровым прэзідэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялагічнай фізіцы і касмічнай біялогіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мемарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобелеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэння на Нобелеўскую прэмію «з этычных матываў».

У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лагерах Свярдлоўскай вобласці Расіі і Казахстана. Рэабілітаваны ў 1958, пасля чаго вярнуўся ў Маскву.

Навуковыя працы па даследаванні ўплыву касмічных фізічных фактараў і ўздзеяння паветраных іонаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасць паміж цыкламі сонечнай актыўнасці і многімі з’явамі ў біясферы.

Навуковыя інтарэсы: касмічная біялогія, біяфізіка, геліябіялогія, касмічнае надвор'е, аэраіаніфікацыя, электрагемадынаміка, электраафарбоўка.

Аўтар успамінаў «Усё жыццё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).

Зноскі

  1. а б в Чижевский Александр Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Alexander Leonidovich Chizhevsky // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.