Горад
Белаазёрск
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бе́лаазё́рск[3] (трансліт.: Bielaaziorsk) — горад раённага падпарадкавання ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчаны за 27 км ад горада Бяроза каля возера Белае, за 136 км ад Брэста і 33 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Мінск—Брэст. Насельніцтва — 12 421 чалавек (2017)[4].
Узнік у 1958 годзе на месцы в. Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. Першы прамысловы ток станцыя дала ў 1961 годзе. Магутнасць 920 тыс. кВт. У 1967 годзе пушчаны апошні 6-ы блок (на пачатку 1970-х г. ДРЭС выпрацоўвала 22,96 млрд кВт гадз.).
З 12 студзеня 1960 года рабочы пасёлак Бярозаўскі, цэнтр Бярозаўскага пасялковага Савета, у склад якога былі перададзены вёскі скасаванага Ніўкаўскага сельсавета[5]. Сюды былі пракладзены шаша ад Бярозы, чыгуначная лінія да станцыі Бронная Гара. З 25 чэрвеня 1960 года рабочы пасёлак Белаазёрск, цэнтр Белаазёрскага пасялковага Савета[6]. З 15 студзеня 1963 года пасёлак абласнога, з 27 студзеня 1965 года — раённага падпарадкавання. У 1962—1963 гг. у сувязі з павелічэннем магутнасці ДРЭС праект забудовы пасёлка перапрацаваны ў бок значнага пашырэння яго межаў. У 1966 годзе створана ПТВ-82. 3 16 верасня 1970 года — горад раённага падпарадкавання.
15 сакавіка 1971 года ўтвораны Белаазёрскі сельсавет[7].
З 1991 года горад у незалежнай Беларусі.
Мясцовыя выбары 2003 года завяршыліся перамогай дэмакратычных грамадскіх актывістаў, а іх лідар Юрась Губарэвіч стаў намеснікам старшыні гарсавета. Гэта, напэўна, быў адзіны горад, дзе пры існым рэжыме дэмакраты атрымалі большасць. Але ў хуткім часе былі праведзены давыбары, на якіх улады прыцягнулі сваіх людзей. У той жа час на ўзроўні Аляксандра Лукашэнкі было прынята рашэнне пра адмысловую праграму для развіцця горада, туды ўклалі шмат грошай — на рэканструкцыю, на інфраструктуру[8].
Дзейнічаюць Бярозаўская ДРЭС (другая па магутнасці пасля Лукомскай ДРЭС), энергамеханічны завод, завод ячэістэга бетону, камбінаты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, доследная рыбаводна-садковая гаспадарка, хлебазавод, фабрыка спартыўнага абутку (сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме», створана ў 1993, цяпер акцыянернае таварыства).
ПТВ-82 электрамеханікаў, 3 сярэднія і музычная школы, філіял Бярозаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, 5 дашкольных устаноў, Палац культуры энергетыкаў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца (на 330 ложкаў), паліклініка, 2 бібліятэкі, кінатэатр.