Віктар Понта

Віктар Понта
рум.: Victor Ponta
63-і прэм’ер-міністр Румыніі
7 мая 2012 — 4 лістапада 2015
Папярэднік Mihai Răzvan Ungureanu[d]
Пераемнік Дачыян Чолаш
Leader of the Social Democratic Party[d]
21 лютага 2010 — 16 ліпеня 2015
Папярэднік Mircea Geoană[d]
Пераемнік Лівіу Драгня
Minister of Relations with the Parliament[d]
22 снежня 2008 — 1 кастрычніка 2009
Папярэднік Mihai Voicu[d]
Пераемнік Sorina-Luminița Plăcintă[d]
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
2016 — 21 снежня 2020
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
6 чэрвеня 2004 — 2008
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
12 снежня 2008 — 10 снежня 2012
член Палаты дэпутатаў Румыніі[d]
2012 — 2016
старшыня (PRO Romania[d])
з 20 лютага 2018
міністр аховы здароўя Румыніі[d]
2 кастрычніка 2012 — 8 лістапада 2012
Папярэднік Vasile Cepoi[d]
Пераемнік Raed Arafat[d]

Нараджэнне 20 верасня 1972(1972-09-20) (52 гады)
Жонка Дачыяна Сырбу[d]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «За верную службу» ордэн Рэспублікі
Сайт victorponta.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Понта (рум.: Victor Ponta; нар. 20 верасня 1972) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кіраўнік урада Румыніі з 2012 па 2015 гады.

Нарадзіўся 20 верасня 1972 года ў Бухарэсце.

Скончыў юрыдычны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта ў 1995 годзе. З 1995 па 1998 год працаваў пракурорам у першым адміністрацыйным сектары Бухарэста. З 1998 па 2000 год з’яўляўся пракурорам у Вярхоўным Судзе Румыніі, займаючыся пытаннямі барацьбы з карупцыяй.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе абраны ў Палату дэпутатаў ад жудзеца Горж, у 2008 годзе быў пераабраны. З 2006 віцэ-старшыня пастаяннага бюро палаты дэпутатаў парламента Румыніі. З 22 снежня 2008 года па 1 кастрычніка 2009 года з’яўляўся міністрам па сувязях з парламентам ва ўрадзе Эміля Бока.

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі з лютага 2010 года (віцэ-старшыня з 2003). У сакавіку 2011 года Понта абвінаваціў прэзідэнта краіны Траяна Бэсеску ў здрадзе інтарэсаў краіны пасля таго, як у 2004 годзе Бэсеску дапамог пазбугнуць адказнасці амерыканскаму пехацінцу, які стаў віноўнікам гібелі вядомага румынскага рок-музыканта Тэафіла Петэра[1]. Крыху пазней ён абвясціў Бэсеску і венгерскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана ворагамі Румыніі пасля заяў наконт Трансільваніі і правоў венграў у Румыніі[2].

27 красавіка 2012 года быў высунуты на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі прэзідэнтам Траянам Бэсеску[3]. 7 мая 2012 года быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра Румыніі[4].

21 снежня 2012 года падчас парламенцкіх выбараў, які прайшлі ў краіне, перазацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.

31 ліпеня 2014 гады афіцыйна высунуты кандыдатам у прэзідэнты Румыніі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі на наступных выбарах[5]. У другім туры, які рушыў 16 лістапада, саступіў свайму суперніку Клаусу Ёханісу.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе атрымаў ступень магістра ў вобласці міжнароднага крымінальнага права ў Катанійскім універсітэце, у 2002 годзе — Нацыянальным універсітэце абароны, у 2003 годзе — ступень доктара крымінальнага права ў Бухарэсцкім універсітэце. З’яўляецца аўтарам некалькіх кніг у сваёй вобласці, у тым ліку пра Міжнародны крымінальны суд.

У маі 2012 года часопіс Nature апублікаваў артыкул, у якім абвінаваціў Понту ў плагіяце — выкарыстанні ў доктарскай дысертацыі прац іншых навукоўцаў без неабходных спасылак на іх. Вышэйшая атэстацыйная камісія Румыніі і Камісія па этыцы Бухарэсцкага ўніверсітэта пацвердзілі наяўнасць плагіяту, аднак сам Понта гэта адмаўляе. Некалькі сотняў даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў у звароце да міністра адукацыі Кацярыны Андранеску запатрабавалі пазбавіць прэм’ер-міністра навуковай ступені[6][7].

Віктар Понта жанаты другім шлюбам на Дачыяне Сырбу, румынскім еўрапарламентарыі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Мае сына ад першага шлюбу.

  • Доўгі час Понта з’яўляўся адным з самых маладых дзеючых кіраўнікоў дзяржаў свету.

Зноскі

  1. Лідар румынскай апазіцыі абвінаваціў прэзідэнта ў здрадзе інтарэсаў краіны | Рэпарцёр Запарожжа
  2. Румынская оппозиция: Орбан и Бэсеску работают против Румынии в одной связке — Новости России — ИА REGNUM
  3. Президент Румынии выдвинул на пост премьер-министра страны лидера оппозиции // — Газета.Ru, 27 апреля 2012
  4. Парламент Румыніі выказаў давер новаму ўраду краіны // 7 мая 2012
  5. Прэм’ер Румыніі Віктар Понта афіцыйна высунуць кандыдатам на пасаду прэзідэнта Архівавана 2 лістапада 2014.
  6. Премьера Румынии требуют лишить ученой степени из-за плагиата (руск.). Укринформ (27 ноября 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 28 лістапада 2012.
  7. Академики признали румынского премьер-министра виновным в плагиате (руск.)(недаступная спасылка). Lenta.ru (30 июня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 28 лістапада 2012.