Ганна Саксэ | |
---|---|
лат.: Anna Sakse | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ганна Саксэ |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1981[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | раман, апавяданне, казка |
Мова твораў | латышская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
Га́нна Са́ксэ (лат.: Anna Sakse, у шлюбе А́бзаланэ (лат.: Abzalone); 16 студзеня 1905, хутар Лаўзас, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гулбэнскі край, Латвія — 2 сакавіка 1981, Рыга, ЛатССР, СССР) — латышская пісьменніца. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1946). Народная пісьменніца Латвіі (1965).
Вучылася ў 1925—1927 гадах у Латвійскім універсітэце ў Рызе. З 1934 года ў нелегальным Аб'яднанні рэвалюцйных пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў. Друкавалася з 1927 года.
Раман «Працоўнае племя» (1941) пра жыццё латышскай вёскі з 1870-х гг. да рэвалюцыі 1905—1907. Раман «На гару» (кнігі 1—2, 1948, Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра аднаўленне латышскай вёскі пасля Вялікай Айчыннай вайны і першыя крокі калектывізацыі, раман «Іскры сярод ночы» (ч. 1—2, 1951—1957) пра жыццё інтэлігенцыі даваеннай Латвіі. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Вяртанне да жыцця» (1945), «Рэзкі акорд» (1946), зборнікаў казак «Каваль шчасця» (1960), «Кароль Пік» (1962), «Казкі пра кветкі» (1966), твораў для дзяцей, нарысаў.
На беларускую мову некаторыя творы Саксэ пераклалі А. Васілевіч, У. Васілевіч, В. Рабкевіч.
у кнігах: