Гансала Кейпа дэ Льяна

Гансала Кейпа дэ Льяна
ісп.: Gonzalo Queipo de Llano
Дата нараджэння 10 лютага 1875(1875-02-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1951(1951-03-09)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Жонка Genoveva Martí Tovar[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d], Другая Іспанская Рэспубліка[d] і Zona sublevada[d]
Род войскаў Сухапутныя войскі Іспаніі[d]
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Knight Grand Cross of the Order of Saint Ferdinand

Q42304350? (19372009)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гансала Кейпа дэ Льяна і Сьера (ісп.: Gonzalo Queipo de Llano y Sierra; 5 лютага 18759 сакавіка 1951) — іспанскі генерал, адзін з кіраўнікоў паўстання 1936 года, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку франкістаў.

Вучыўся ў каталіцкай семінарыі, адкуль сышоў і завербаваўся ў армію ў якасці стралка. Пазней скончыў каралеўскае кавалерыйскае вучылішча ў Вальядалідзе, пасля гэтага ўдзельнічаў у якасці афіцэра кавалерыі ў іспана-амерыканскай вайне 1898 года ў Кубе і ў Рыфскай вайне ў Марока.

З 1923 года — брыгадны генерал.

Крытычна ставіўся да сітуацыі ў іспанскай арміі, знаходзіўся ў апазіцыі да дзеючай улады, у сувязі з чым быў заключаны ў турму. Пасля вызвалення ў 1926 годзе працягваў заставацца ў апазіцыі, і ў 1928-м быў звольнены з арміі. У гэты перыяд быў вымушаны зарабляць на жыццё вырабам мыла і гандлем ім. У 1930 годзе ўзначаліў Рэспубліканскую ваенную арганізацыю і супрацоўнічаў з рэспубліканскім рэвалюцыйным камітэтам, які ўзначаліў антыманархічную змову. Пасля няўдачы паўстання супраць караля Альфонса XIII эміграваў у Партугалію і вярнуўся ў Іспанію пасля звяржэння манархіі ў красавіку 1931 года.

Пры новым рэжыме быў генеральным інспектарам карабінераў. Аднак з прыходам да ўлады левага Народнага Фронту зноў сышоў у апазіцыю, дзе далучыўся да нацыяналістаў. У ліпені 1936 года яны арганізавалі бунт. Кейпа быў адказным за захоп Севільі, з чым ён выдатна справіўся. Мяцеж нацыяналістаў прывёў да пачатку грамадзянскай вайны. У ходзе канфлікту Кейпа быў адным з кіруючых дзеячаў прапаганды паўстанцаў. У той жа час ён камандаваў арміяй Поўдня, якая дзейнічала ў Андалузіі і ў лютым 1937 года пры актыўнай падтрымцы італьянскіх войскаў узяла Малагу — стратэгічна важны порт.

Пасля канца вайны ў 1939 годзе Кейпа адпраўлены кіраўніком ваеннай місіі ў Італіі. Пазней прызначаны генерал-капітанам другой ваеннай акругі.

Памёр у сваім маёнтку пад Севільяй і быў пахаваны ў нацыянальнай каталіцкай базыліцы Макарэна.

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
  1. а б в Gonzalo. Marqués de Queipo de Llano (I) Queipo de Llano y Sierra // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #123847362 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.