Мішэль Нэй

Мішэль Нэй
Michel Ney
Маршал Нэй
Маршал Нэй
Мянушка Руды (Le Rougeaud)
Дата нараджэння 10 студзеня 1769(1769-01-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1815(1815-12-07)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Pierre Ney[d][4]
Маці Margarethe Grevelinger[d][4]
Жонка Aglaé Auguié[d]
Дзеці Michel Louis Félix Ney[d], Napoléon Joseph Ney[d], Edgar Ney[d] і Eugène Ney[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Францыя
Род войскаў кавалерыя і пяхота
Гады службы 17871815
Званне Маршал Францыі
Камандаваў VI Corps[d] і 3rd Army Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Жалезнай кароны (Італьянскае каралеўства)
Ордэн Жалезнай кароны (Італьянскае каралеўства)
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Мішэль Нэй (фр.: Michel Ney; 17691815) — адзін з найбольш вядомых маршалаў Францыі часоў Напалеонаўскіх войнаў, герцаг Эльхінгельскі (фр.: duc d'Elchingen) і прынц Маскварэцкі (фр.: prince de la Moscowa)[7]. Напалеон зваў яго «le Brave des Braves» — «найадважны з адважных».

Пачатак кар’еры

[правіць | правіць зыходнік]
Мішэль Нэй, 2-гі лейтэнант у 4-м гусарскім палку (1791—1793), Адольф Брун (Парыж, 1802, Парыж, 1875), 1834

.

Мішэль Нэй нарадзіўся 10 студзеня 1769 года ў тагачасным французскім анклаве Сар-Луі з пераважна нямецкамоўным насельніцтвам (цяпер горад Саарлуіс у нямецкім Саарландзе). Ён стаў другім сынам у сям’і бондара П’ера Нэя (1738—1826) і Маргарэт Грэвелінгер. Пасля заканчэння каледжу працаваў пісцом у натарыуса, потым наглядчыкам на ліцейным заводзе.

У 1788 радавым уступіў у гусарскі полк, удзельнічаў у рэвалюцыйных войнах Францыі, атрымаў раненне пры аблозе Майнца.

У жніўні 1796 стаў брыгадным генералам у кавалерыі. 17 красавіка 1797 Нэй у баі пад Нойвідам патрапіў у палон да аўстрыйцаў і ў маі таго ж года вярнуўся ў войска ў выніку абмену на аўстрыйскага генерала.

У сакавіку 1799 павышаны ў званні да дывізіённага генерала. Пазней у тым жа годзе пасланы для падмацавання Масена ў Швейцарыю, каля Вінтэртура быў цяжка паранены ў сцягно і кісць.

У 1800 адзначыўся пры Гагенліндэне. Пасля Люневільскага перамір’я Банапарт прызначыў яго генерал-інспектарам кавалерыі. У 1802 г. Нэй быў паслом у Швейцарыі, дзе правёў мірны дагавор і медыяцыйныя акты 19 лютага 1803 г.

Асноўныя бітвы

[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы пры абвяшчэнні імперыі маршальскую булаву, Нэй у вайне 1805 г. з Аўстрыяй разбіў эрцгерцага Фердынанда пры Гюнцбургу і 14 кастрычніка штурмам на Эльхінгельскія бастыёны прывёў да капітуляцыі Ульма. У бітве пры Іене ён давяршыў паражэнне прусакоў, потым прымусіў да здачы Эрфурт і Магдэбург; у 1807 г. вырашыў зыход бітвы пры Фрыдландзе, заслужыўшы тут мянушку le brave de braves. У Іспаніі, з 1808 г., ён здзейсніў шэраг бліскучых подзвігаў, але ў 1811 г. пасварыўся з галоўнакамандуючым Масенай з-за плану кампаніі і вярнуўся ў Францыю. Тытул le brave de braves Нэй атрымаў 17 лістапада 1812 года пры адыходзе ад Масквы[8]

Паход у Расію і адступ

[правіць | правіць зыходнік]
Напад маршала Нэя пры Барадзіно. Гравюра па карціне Ланглуа.
Маршал Нэй, які атрымаў тытул князя Маскварэцкага за Барадзіно.

У Расійскай кампаніі 1812 года Нэй камандаваў корпусам і за бітву пры Барадзіно атрымаў тытул князя Маскварэцкага (de la Moscowa; часта няправільна перакладаюць як «князь Маскоўскі», але «Маскоўскі» ад горада па-французску будзе de Moscou, а Барадзінская бітва адбылася ў вярхоўях Масквы-ракі і адпаведна завецца bataille de la Moscowa). Пасля акупацыі Масквы займаў Багародск, а яго раз’езды даходзілі да ракі Дубны.

Падчас адыходу з Расіі, пасля бітвы пад Вязьмай, устаў на чале ар’ергарду, змяніўшы корпус маршала Даву. Пасля адыходу галоўных сіл Арміі з Смаленска прыкрываў яе адыход і распараджаўся падрыхтоўкаю ўмацаванняў Смаленска да падрыву. Прамарудзіўшы з адступленнем, ён быў адрэзаны ад Напалеона расійскімі войскамі пад кіраўніцтвам Міларадавіча; ён спрабаваў прабіцца, але, панёсшы вялікія страты, не змог ажыццявіць свайго намеру, адабраў лепшыя часткі корпуса лікам каля 3 тысяч салдат і з імі перайшоў Днепр паўночней, каля вёскі Сыракарэнне, кінуўшы вялікую частку сваіх войскаў (у тым ліку ўсю артылерыю), якія на наступны дзень капітулявалі. У Сыракарэнні войскі Нэя перабіраліся праз Днепр па тонкім лёдзе; на ўчасткі адкрытае вады кідалі дошкі. Значная частка салдат пры пераходзе праз раку патанула, таму калі Нэй злучыўся ў Оршы з галоўнымі сіламі, у яго атрадзе заставалася толькі каля 500 чалавек.[9] З жалезнаю строгасцю падтрымліваў ён дысцыпліну, пры пераходзе праз Бярэзіну выратаваў рэшткі войска.

Пры адступе з Расіі ён стаў героем вядомага выпадку. 15 снежня 1812 года ў Гумбінене, у рэстаран, дзе абедалі французскія старэйшыя афіцэры, увайшоў валацуга ў ірванай адзежы, са зблытанымі валасамі, з барадою, якая закрыла твар, брудны, страшны і, перш чым яго паспелі выкінуць на маставую, падняўшы руку, голасна заявіў: «Не спяшайцеся! Вы не пазнаяце мяне, панове? Я — ар’ергард „войска“. Я — Мішэль Нэй!»

У 1813 г. ён, пасля паразы Удзіно пры Гросберэне, атрымаў галоўнае начальства над войскамі, якія прызначаліся да нападу на Берлін, але 6 верасня быў пабіты Бюлавым каля Дэневіца. У кампаніі 1814 г. ён ваяваў ля Брыена, Манміраля, Краона і Шалён-сюр-Марна. Пасля ўзяцця Парыжа ўгаварыў імператара адрачыся ад прастола. Людовік XVIII прызначыў яго членам ваеннай рады і пэрам і даручыў яму начальства над шостаю дывізіяю.

Расстрэл маршала Нэя. Гравюра пачатку XIX стагоддзя.
Сыны Маршала Нэя, Мары-Эланор Гедэфройд (1778—1849), 1810, Берлінская карцінная галерэя.

Калі Напалеон вярнуўся з вострава Эльба, Нэй абяцаў Людовіку XVIII прывесці Напалеона жывым ці мёртвым, але 17 сакавіка 1815 года з-за ціску свайго войска перайшоў на бок Напалеона. «Нібы плаціна прадралася, — казаў Нэй, — я павінен быў саступіць сіле акалічнасцей».

Пры адкрыцці кампаніі 1815 года Нэй з рук Напалеона прыняў начальства над 1-м і 2-м карпусамі. 16 чэрвеня ваяваў у Катрбра з герцагам Уэлінгтанам і пры Ватэрлоа з вялікаю адвагаю кіраваў цэнтрам. Вярнуўшыся ў Парыж пасля паразы, ён у палаце пэраў раіў заклікаць Бурбонаў прыйсці зноў. Хаваючыся ўцёкамі ў Швейцарыю, быў арыштаваны 19 жніўня і прывезены ў Парыж.

Ніводны генерал не жадаў судзіць военачальніка. Нэй адмаўляў у кампетэнцыі ваеннаму трыбуналу ў гэтай справе і патрабаваў перадачы яе ў палату пэраў. Ваенны трыбунал, які складаўся з былых паплечнікаў Нэя, вынес рашэнне пра сваю некампетэнтнасць у дадзенай справе. Палата ж толькі і чакала выпадку прадэманстраваць сваю стараннасць. З усіх пэраў у ліку ста шасцідзесяці аднаго знайшоўся толькі адзін, які выказаўся за невінаватасць маршала: гэта быў малады герцаг дэ Бральі, які толькі за дзевяць дзён да гэтага дасягнуў узросту, што даваў яму права засядаць у палаце пэраў. Сто трыццаць дзевяць галасоў пададзена было за неадкладнае смяротнае пакаранне — без права абскарджання прысуду. 7 снежня 1815 года Нэй быў расстраляны як дзяржаўны здраднік непадалёк ад Парыжскай абсерваторыі. Сваім расстрэлам кіраваў сам. Салдаты не жадалі страляць у маршала і толькі цяжка паранілі яго. У 1853 годзе на гэтым месцы была ўзведзена статуя Нэя.

— Напалеон на востраве Святой Алены ўспамінаў Нэя[10]:

Нэй быў чалавекам адважным. Яго смерць такая ж незвычайная, як і яго жыццё. Іду ў заклад, што тыя, хто засудзіў яго, не адважваліся глядзець яму ў твар.

Нэй пакінуў чатырох сыноў, якія апублікавалі пасля яго «Memoires» (П., 1833).

Магіла маршала Нэя

Зноскі

  1. а б Kurtz H. Michel Ney duc dElchingen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michel Ney // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Ней Мишель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. C.-P. Arnaud Recueil de tombeaux des quatre cimetières de Paris — 1817.
  6. Pierre-François Piétresson de Saint Aubin Promenade aux cimetières de Paris, aux sépultures royales de Saint-Denis, et aux catacombesParis: 1826. — P. 60.
  7. Дваццаць пятага сакавіка 1813 года Напалеон дараваў Нэю тытул прынца імя Масквы-ракі за Барадзінскую бітву, якую французы называлі бітвай пры Маскве-рацэ
  8. Д. Чандлер. Ваенныя кампаніі Напалеона, с. 507.
  9. А. І. Міхайлаўскі-Данілеўскі. Апісанне Айчыннай вайны ў 1812 годзе. — М.: Яўза, Эксмо, 2007. — С. 450—455. — 576 с. ISBN 978-5-699-24856-8
  10. Думкі вязня Святой Алены па рукапісу, знойдзеным у паперах Лас Каза