Натан Сёдэрблюм

Натан Сёдэрблюм
Род дзейнасці пастар, гісторык, багаслоў, выкладчык універсітэта, аўтабіёграф
Дата нараджэння 15 студзеня 1866(1866-01-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1931(1931-07-12)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Бацька Jonas Söderblom[d]
Жонка Anna Söderblom[d]
Дзеці Helge Söderblom[d], Sven Söderblom[d], Staffan Söderblom[d], Jon Olof Söderblom[d] і Brita Brilioth[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларс Олаф Ёнатан Сёдэрблюм (шведск.: Lars Olof Jonathan Söderblom, 15 студзеня 1866 — 12 ліпеня 1931) — шведскі святар і экуменіст, архіепіскап Упсалы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1930 годзе. Імем Сёдэрблюма адзначаны дзень 12 ліпеня ў лютэранскім Каляндары святых. Стваральнік шведскай школы рэлігіязнаўства.

Сёдэрблюм быў блізка знаёмы з англійскім экуменістам Джорджам Бэлам, і лічыцца адным з заснавальнікаў экуменізму.

Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. З 1892 года пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 года загадчык кафедры тэалогіі Упсальскага ўніверсітэта, у 19121914 гадах прафесар гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 19141931 гадах архіепіскап Швецыі. У 1919 годзе выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў.

Арганізатар Усеагульнай хрысціянскай канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідараў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізацыйнаеі афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Вынікам гэтай сустрэчы і наступнай працы стала стварэнне ў 1948 годзе Сусветнага савета цэркваў.

Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Эдынбургу, але пасля першых дзесяці лекцый вярнуўся ў Швецыю.

Доктар тэалогіі (1894).

Член Шведскай акадэміі1921).

Сёдэрблюм памёр ад сардэчнага прыступу ва Упсале 12 ліпеня 1931 года.

Зноскі

  1. а б Nathan Soderblom // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lars Olof Jonathan Söderblom // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nathan Söderblom Праверана 24 ліпеня 2020.
  4. Söderblom, Nathan // (unspecified title) Праверана 16 ліпеня 2020.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).