Палітычную дзейнасць пачаў у 1920-х гадах у Рэспубліканскай партыі, з 1928 — член Дэмакратычнай партыі. Доўгі час быў дарадцам Ф. Рузвельта (прэзідэнт у 1933—1945) па фінансавых і прамысловых справах. У верасні 1941 г. узначальваў дэлегацыю ЗША на Маскоўскай нарадзе трох дзяржаў. У 1943—1946 гг. пасол у СССР; у красавіку — верасні 1946 г. пасол у Вялікабрытаніі. У 1946—1948 гг. міністр гандлю, у 1948—1950 кіраўнік амерыканскай адміністрацыі ў Еўропе па ажыццяўленню «плана Маршала». У 1950—1951 гг. спецыяльны памочнік прэзідэнтаГ. Трумэна па знешнепалітычных пытаннях. У 1951—1953 кіраўнік упраўлення па ажыццяўленні праграмы ўзаемнага забеспячэння бяспекі. У 1954—1958 гг. губернатар штата Нью-Ёрк. У 1961 і ў 1965—1969 гг. пасол па асаблівых даручэннях, у 1963—1965 гг. намеснік дзяржаўнага сакратара. У маі 1968 — студзені 1969 г. узначальваў дэлегацыю ЗША на нарадах па В’етнаму ў Парыжы.