Франья Міклашыч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1813[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1891[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, бібліятэкар, педагог, пісьменнік, прафесар, філосаф, адвакат, юрыст, славіст, філолаг, палітык, censor |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Вальнея[d] (1857) |
Узнагароды | |
![]() |
Фра́нья (Франц) Ксавер Мі́клашыч (ням.: Franz Xaver Ritter von Miklosich; 20 лістапада 1813, Радамершчак — 7 сакавіка 1891, Вена) — славенскі і аўстрыйскі мовазнавец.
Лічыцца заснавальнікам школы параўнальна-гістарычнага вывучэння граматыкі славянскіх моў і адным з найбольш выдатных прадстаўнікоў славістыкі XIX стагоддзя.
Франц Ксавер Міклашыч нарадзіўся 20 лістапада 1813 года ў селі Радамершчак каля Лютамера ў Ніжняй Штырыі (суч. Славенія).
Вучыўся ў гімназіях у Вараждзіне і Марыбары. Атрымаў ступень доктара філасофіі ва ўніверсітэце Граца, у якім некаторы час выкладаў, а затым пераехаў у Вену, дзе стаў доктарам юрыспрудэнцыі, аднак неўзабаве пакінуў гэту працу, цалкам прысвяціўшы сябе вывучэнню славянскіх моў. Працаваў у Венскай бібліятэцы пад кіраўніцтвам Ернея Копітара.
Першай значнай навуковай працай Міклашыча стаў каментарый да «Параўнальнай граматыкі…» Франца Бопа пра сувязі санскрыту са славянскімі мовамі.
У 1848 годзе Міклашыч актыўна ўключаецца ў палітычнае жыццё, абіраецца членам I Аўстрыйскага Устаноўчага сходу і становіцца старшынёй венскага таварыства «Славенія» і сузаснавальнікам праграмы «Аб'яднаная Славенія» (Zedinjena Slovenija). Маніфест Аб'яднанай Славеніі быў апублікаваны Францам Міклашычам 29 красавіка 1848 г. у славенскай газеце «Novice», якая выходзіла ў Клагенфурце. У далейшым Міклашыч быў дэпутатам верхняй палаты аўстрыйскага Рэйхсрата ад Ліберальнай канстытуцыйнай партыі.
У 1849 годзе Міклашыч становіцца на чале толькі што створанай кафедры славянскіх моў Венскага ўніверсітэта. Міклашыч стаяў ля вытокаў Венскага літаратурнага пагаднення 1850 года аб стварэнні адзінай сербскахарвацкай мовы. Характэрна, што ён апынуўся адзіным не-сербам і не-харватам, які падпісаў гэта пагадненне. З 1851 года Франц Міклашыч — акадэмік Венскай АН. У 1854—1855 гг. — рэктар Венскага ўніверсітэта.
Фундаментальная праца Міклашыча «Параўнальная граматыка славянскіх моў», тт. 1—4, апублікаваная ў 1852-75 гг.; пазней тт. 1 і 3 былі цалкам перапрацаваны і выйшлі другім выданнем адпаведна ў 1879 і 1876 гг.
За працу і заслугі перад навуковым таварыствам Міклашыч атрымаў тытул графа, а таксама ганаровае грамадзянства г. Лютамера. У 1857 годзе ён быў выбраны членам-карэспандэнтам Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук[6].
Даследаваў лексіку і граматыку славянскіх моў, узаемадзеянне славянскіх моў з албанскай, венгерскай, румынскай і інш., вывучаў славянскую анамастыку і тапаніміку, літаратуру і эпас. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» 1—4, 1852—1875), «Утварэнне славянскіх імён» (1860), «Цюркскія элементы ў паўднёва-ўсходніх і Усходнееўрапейскіх мовах» (1884—1890). Склаў «Слоўнік стараславянскай мовы», 1850; 2-е выд. 1862—1865), «Этымалагічны слоўнік славянскіх моў» (1886). Выдаў старажытна-славянския пісьмовыя помнікі, у т.л. «Супрасльскі рукапіс», «Шышатаўскі апостал» (1853), «Хроніку Нестара» (1860), крыніцы па гісторыі славян («Monumenta serbica», 1858). У працах паслядоўна ўключаў беларускі моўны матэрыял, хоць памылкова аб'ядноўваў беларускую і ўкраінскую мовы як дыялекты адной мовы.