Філіп Бафард Дэвідсан

Філіп Дэвідсан
англ.: Phillip Buford Davidson, Jr.
Дата нараджэння 26 лістапада 1915(1915-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1996(1996-02-07) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1939–1974
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Другая сусветная вайна,
Карэйская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Legionnaire of Legion of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Бафорд Дэвідсан-малодшы (англ.: Phillip Buford Davidson, Jr.; 26 лістапада 19157 лютага 1996) — амерыканскі ваенны разведчык, гісторык В’етнамскай вайны, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Філіп Дэвідсан нарадзіўся 26 лістапада 1915 года ў Хачыта, Нью-Мексіка. Абраў кар’еру ваеннага, скончыўшы Вест-Пойнт у 1939 годзе. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, знаходзячыся на пасадзе памочніка начальніка разведкі 96-й пяхотнай дывізіі ЗША, а затым камандаваў эскадронам у 3-й арміі.

Пасля вайны служыў інструктарам у ваеннай школе разведкі (Форт-Лівенуорт, Канзас). У ходзе Карэйскай вайны займаў пасаду начальніка аддзела планавання і ацэнак у штабе генерала Макартура.

Падчас В’етнамскай вайны Дэвідсан у 19671969 гадах быў начальнікам ваеннай разведкі ЗША ў В’етнаме. Пасля гэтага ён камандаваў трэніровачным цэнтрам Арміі ў Форт-Ордаў (Каліфорнія). У 19711972 гадах быў памочнікам начальніка разведкі ў штаб-кватэры дэпартамента арміі. Даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта.

Аўтар кніг «Ваюючы В’етнам: Гісторыя, 1946-1975» (Vietnam at War: The History 1946-1975) (1988) і «Таямніцы В’етнамскай вайны» (Secrets of the Vietnam War) (1990).

Памёр 7 лютага 1996 года ў Сан-Антоніа, Тэхас. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках[2].

Зноскі