Хальмстад

Горад
Хальмстад
шведск.: Halmstad
Герб
Герб
Краіна
Лен
Каардынаты
Плошча
32,34 км²
Вышыня цэнтра
11 ± 1 м
Насельніцтва
59 005 чалавек (2005)
Шчыльнасць
1663,8 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
halmstad.se
(шведск.)(англ.)(ням.)
Правінцыя
Хальмстад на карце Швецыі
Хальмстад (Швецыя)
Хальмстад

Хальмстад (шведск.: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швецыі, у лене Халанд, у аднайменнай правінцыі, цэнтр аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва 58 577 чалавек (2010). Порт пры ўпадзенні ракі Нісан у Лахольмскую бухту.

Хальмстад узнік у X стагоддзі — XI стагоддзі, аб чым сведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у т.зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадскі прывілей Хальмстаду датуецца 1307 годам. У XIII стагоддзі дамініканцы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагоддзі была пабудавана царква Святога Мікалая, якая сёння з'яўляецца найстарэйшым будынкам горада. У канцы XV стагоддзя ў горадзе з'явіліся і францысканцы, аднак ужо ў 1530-я гады абодва ордэны спынілі сваё існаванне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Хальмстад быў узяты ў аблогу шведамі (да сярэдзіны XVII стагоддзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснай Швецыі быў дацкім). У 15981605 гадах па загадзе дацкага караля Крысціяна IV у Хальмстадзе былі пабудаваны новыя абарончыя збудаванні: фартыфікацыя з чатырма брамамі, шасцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для размяшчэння гармат. У 1645 годзе, як вынік Бромсебрускага міру, Халанд адыходзіць да Швецыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роськіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Хальмстадам адбылася бітва паміж шведамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе збіраўся шведскі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадскіх умацаванняў была знішчана. З 1823 года адбываецца індустрыялізацыя горада. У 18371840 быў перабудаваны порт, што спрыяла развіццю горада. У канцы XIX стагоддзя Хальмстад хутка расце, а з пачатку XX стагоддзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненні паміж партовымі рабочымі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (шведск.: Slottsbron).

Год Колькасць
2010 58 577 [1]
2016 67 294 [2]
Год Колькасць
2017 68 085 [3]
2018 69 537 [4]
Год Колькасць
2018 69 419 [3]
2019 70 480 [5]
Год Колькасць
2020 71 422 [6]
2020 71 316 [7]

Вядомыя асобы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Tätorter 2010Statistics Sweden, 2010. — ISSN 1654-3823
  2. Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområdenStatistics Sweden, 2017. Праверана 12 верасня 2017.
  3. а б Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområdenStatistics Sweden, 2017.
  4. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2019.
  5. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2020.
  6. Statistiska tätorter 2020, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätortStatistics Sweden, 2021.
  7. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2021.