Эрнеста Кардэналь

Эрнэста Кардэналь Марцінес
ісп.: Ernesto Cardenal Martínez
Дата нараджэння 20 студзеня 1925(1925-01-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2020(2020-03-01)[3][4][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне каталіцызм
Партыя Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызвалення
Член у
Асноўныя ідэі хрысціянскі сацыялізм, тэалогія вызвалення
Род дзейнасці паэт, каталіцкі святар, скульптар, мастак, багаслоў, перакладчык, палітык, каталіцкі святар, пісьменнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, міністр культуры, рэвалюцыянер, паэт-песеннік
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнэста Кардэналь Марцінес (ісп.: Ernesto Cardenal Martínez, 20 студзеня 1925, Гранада — 1 сакавіка 2020) — нікарагуанскі рэвалюцыянер, палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, каталіцкі святар, буйны тэарэтык тэалогіі вызвалення, член СФНВ[7][8]. Лаўрэат Ібера-амерыканскай прэміі паэзіі імя каралевы Сафіі 2012 года[9].

Выхадзец з багатай арыстакратычнай сям’і гандляра. Атрымаў філасофскую і філалагічную адукацыю ў Мехіка і ЗША, дзе вывучаў амерыканскую літаратуру ў аспірантуры Калумбійскага ўніверсітэта; шмат падарожнічаў па краінах Лацінскай Амерыкі і Еўропы.

Вярнуўшыся на радзіму ў 1949 годзе, быў уцягнуты ў палітычную дзейнасць, удзельнічаючы ў падпольнай барацьбе супраць дыктатуры Самосы. Сцвярджаў, што, хоць яму ніколі не давялося выкарыстоўваць зброю, ён быў гатовы да гэтага, так як кіраваўся ідэяй Махатмы Гандзі, што негвалтоўнасць лепш гвалту, а гвалт лепш баязлівасці і здрады.

У 1954 годзе прыняў удзел у арганізацыі спробы ўзброенага звяржэння дыктатуры Самосы. Паўстанне правалілася, і Кардэналь вымушаны быў эміграваць у ЗША, дзе стаў каталіцкім манахам. Ён сышоў у манастыр у штаце Кентукі, дзе сустрэў Томаса Мертона — таксама манаха-паэта, чые вершы Кардэналь раней перакладаў на іспанскую. Мертон заахвоціў калегу не адмаўляцца ад сацыяльных і палітычных праблем свайго народа і працягнуць сваю грамадскую дзейнасць.

У 1965 прыняў сан святара ордэна езуітаў і з 1965 па 1977 год кіраваў заснаваным ім на востраве пасярод возера Нікарагуа мястэчкам-камунай, дзе немаёмныя сяляне (пераважна індзейскага паходжання) навучаліся грамаце, малявалі карціны ў стылі прымітывізму, займаліся народнымі промысламі і вывучалі марксізм.

Калі ўлады даведаліся пра сувязі Кардэналя і сандзінісцкіх партызан, урадавыя войскі (Нацыянальная гвардыя) разбурылі камуну, спалілі бібліятэку і знішчылі створаны на востраве Музей народнай творчасці. Па патрабаванні СФНВ Кардэналь схаваўся ў партызан; абвінавачаны ў падбухторванні да нападу на казарму ў Сан-Карласе, ён быў завочна асуджаны да 18 гадоў турэмнага зняволення.

Далей Кардэналь эміграваў у Коста-Рыку. Сандзінісцкі фронт упаўнаважыў яго ў якасці міжнароднага эмісара развіваць сетку міжнароднай салідарнасці з Нікарагуа; сярод людзей, якія па патрабаванні Кардэналя зрабілі ахвяраванні на карысць партызан, быў Габрыэль Гарсія Маркес.

Пасля перамогі сандзінісцкай рэвалюцыі з 1979 і да 1987 года быў міністрам культуры. Аднак яго ведамства было распушчана з-за праблем з фінансамі. Яго брат Фернанда быў прызначаны міністрам адукацыі.

Эрнэста Карналь выступаў за «рэвалюцыю без помсты», але яго багаслоўскія погляды былі публічна падвергнуты абструкцыі папам Янам Паўлам II падчас візіту апошняга ў Нікарагуа ў 1983 годзе. Быў выключаны з ордэна езуітаў, 4 лютага 1984 года адлучаны ад царквы рашэннем рымскай курыі з прычыны несумяшчальнасці сану святара з заняткам дзяржаўных пасад згодна з Правіламі святых апосталаў[8]. На справе рашэнне адносна Эрнэста Карналя, як і яго брата Фернанда, было накіравана супраць тэалогіі вызвалення. Рашэнне аб адрачэнні яго з сану было адменена папам рымскім Францыскам 4 жніўня 2014 года.

У 1994 годзе пакінуў СФНВ з-за рознагалоссяў з кіраўніцтвам Фронту, затым далучыўся да Руху за сандзінісцкае абнаўленне. Уз’яднаўся з царквой і аднавіў пастырскае служэнне, уступіўшы ў ордэн трапістаў.

Памёр 1 сакавіка 2020 года.

Сябе прызнаваў камуністам і хрысціянінам, настойваючы, што раннія хрысціяне былі і першымі камуністамі. З леварадыкальных пазіцый крытыкаваў кіраўніцтва СФНВ за аўтарытарызм, культ асобы, здраду рэвалюцыі і прымірэнне з капіталізмам. Называў прэзідэнта Даніэля Артэгу злыднем, а ўладу ў Нікарагуа — сямейнай дыктатурай[7][10].

Літаратурная творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 1950 годзе напісаў паэму «Уокер у Нікарагуа» пра паўночнаамерыканскага авантурыста Уільяма Уокера, які праводзіць інтэрвенцыі ў лацінаамерыкансках краінах з мэтай іх падпарадкавання. Літаратурную вядомасць Кардэналю прынеслі паэтычныя зборнікі «Час „0“» (1960), «Эпіграмы» (1961), «Псальмы» (1969), «Хвала амерыканскім індзейцам» (1969), «Малітва за Мэрылін Манро і іншыя вершы» (1965), «Жыццё ў каханні» (1970), а таксама палітызаваная публіцыстыка: «На Кубе» (1972), «Евангелле на Салентынаме» (1975) і іншыя творы. Зрэшты, яго лірыка таксама канцэнтруецца на грамадзянскіх і палітычных матывах: адна з самых вядомых яго паэм, «Час „0“», прысвечана нацыянальнаму герою Нікарагуа Сесара Аўгуста Сандзіна, а «Эпіграмы» высмейваюць рэжым Самоса.

Лаўрэат прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў (1981). Быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры (2005), таксама ўзнагароджаны ордэнам Рубена Дарыё[11]. У 2012 годзе атрымаў Ібера-амерыканскую прэмію паэзіі каралевы Сафіі. У тым жа годзе яму прысвоілі ступень Honoris causa ва ўніверсітэце Уэльвы[12].

Зноскі

  1. Ernesto Cardenal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ernesto Cardenal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://ondalocal.com.ni/noticias/841-muere-poeta-ernesto-cardenal/
  4. а б https://elpais.com/cultura/2020/03/01/actualidad/1583097905_798631.html
  5. https://circulodepoesia.com/2013/02/2-poemas-de-francisco-de-asis-fernandez-2/
  6. Ernesto Cardenal // Muere el poeta Ernesto Cardenal // ABCSevilla: 1903. — ISSN 1136-0143 Праверана 2 сакавіка 2020.
  7. а б Эрнесто Карденаль Мартинес. О Царствии Небесном и Латинской Америке. http://9e-maya.com/index.php?page=2061 Архівавана 10 сакавіка 2014.
  8. а б Станислав Минин. Священники-марксисты и новый Томас Мор. Независимая газета. 06.12.2006 http://www.ng.ru/ng_religii/2006-12-06/4_nikaragua.html
  9. Испания по-русски: Эрнесто Карденаль награждён Премией Поэзии Королевы Софии 2012
  10. В Никарагуа разгорается конфликт между президентом Даниэлем Ортегой и известным поэтом, священником Эрнесто Карденалем
  11. Карденаль, Эрнесто. poeti.biz. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.
  12. Investidura como Doctores Honoris Causa de Pelechano, Cardenal y Sternberg. uhu (1 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.