Эрык Кэндэл

Эрык Кэндэл
англ.: Eric Richard Kandel
Дата нараджэння 7 лістапада 1929(1929-11-07)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Denise Kandel[d][4]
Род дзейнасці неўролаг, псіхіятр, нейрабіёлаг, псіхолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, біяфізік
Навуковая сфера псіхіятрыя
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Grand Officer of the Order of Honour for Services to the Republic of Austria Pour le Mérite Austrian Decoration for Science and Art

прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1983)

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

прэмія Харві (1993)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1987)

прэмія Вольфа па медыцыне (1999)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1997)

NAS Award for Scientific Reviewing[d] (1988)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША

Dr A.H. Heineken Prize for Medicine[d] (2000)

Dickson Prize in Medicine[d] (1983)

Rosenstiel Award[d] (1983)

Karl Spencer Lashley Award[d] (1981)

Viktor Frankl Award[d] (2008)

Jean-Louis Signoret Prize[d] (1992)

Bristol-Myers Squibb Award for Distinguished Achievement in Neuroscience Research[d] (1991)

ганаровы доктар Венскага ўніверсітэта[d] (2008)

Robert J. and Claire Pasarow Foundation Award for Distinguished Contributions to Neuropsychiatric Research[d] (1988)

ганаровы доктар Базельскага ўніверсітэта[d] (2012)

член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2008)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2013)

Great Immigrants Award[d] (2009)

Howard Crosby Warren Medal[d] (1984)

Thomas William Salmon Medal[d] (2003)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык Кэндэл (англ.: Eric Richard Kandel, нар. 7 лістапада 1929(1929-11-07)[1][2][…], Вена[3]) — амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе разам з П. Грынгардам і А. Карлсанам «за адкрыццё малекулярных механізмаў працы сінапсаў».

Эрык (Erich) нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Вене ў яўрэйскай сям’і Германа і Шарлоты Кэндэл з Каламыя. Герман Кэндэл валодаў крамай цацак на Кучкергасе[6], у іх быў старэйшы сын Людвіг. Эрык вучыўся ў венскай пачатковай школе. У 1939 году сям’я Кэндэл вымушана была з’ехаць з Аўстрыі з-за пераследаў гітлераўскага рэжыму. Эрык і Людвіг выехалі спачатку ў Бельгію, а потым у ЗША, дзе змаглі ўз’яднацца з бацькамі.

У Нью-Ёрку сям’я Кэндэл пасялілася ў Брукліне. Эрык спачатку не ведаў англійскай мовы. Было вырашана змяніць яго імя на амерыканскі манер, адкінуўшы апошнюю літару: Eric. Наведваў дзяржаўную пачатковую школу № 217, затым яўрэйскую школу ў Флэтбушы (англ.: Yeshivah of Flatbush), затым дзяржаўную сярэднюю школу «Эразмус-хол» (англ.: Erasmus Hall High School). Пісаў нататкі для школьнай газеты, захапляўся спортам.[7]

У 1944 годзе Эрык Кандэл паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю і літаратуру сучаснай Еўропы. Зацікавіўся працамі Зігмунда Фрэйда і псіхааналізам — менавіта гэта падштурхнула яго да вывучэння псіхіятрыі. У 1956 годзе скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. У чэрвені 1956 года пабраўся шлюбам з Дэніз Бістрэн.

З 1960 года ў Гарвардскай медыцынскай школе, з 1965 года ў Нью-Ёркскім універсітэце, з 1974 года прафесар у Калумбійскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў памяці.

Выявіў, што кароткачасовая памяць заснавана на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1989).

Ганаровы грамадзянін горада Вены (2009).

У 2008 годзе выйшаў фільм Петры Зэгер (ням.: Petra Seeger) In search of Memory пра Эрыка Кэндэла.[9]

Некаторыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Malleret G, Alarcon JM, Martel G, Takizawa S, Vronskaya S, Yin D, Chen IZ, Kandel ER, Shumyatsky GP. Bidirectional regulation of hippocampal long-term synaptic plasticity and its influence on opposing forms of memory. Journal of Neuroscience 30: 3813-25.
  • Akil, H., Brenner, S., Kandel, E.R., Kendler, K.S., King, M-C., Scolnick, E., Watson, J.D., and Zoghbi, H.Y. (2010). The future of psychiatric research: Genomes and neural circuits. Science 327:1580-1581.
  • Simpson, E.H., Kellendonk, C., and Kandel, E.R. (2010). A possible role for the striatum in the pathogenesis of the cognitive symptoms of schizophrenia. Neuron 65:585-596.
  • Si, K., Choi, Y., White-Grindley, E., Majumbar, A., and Kandel, E.R. (2010). Aplysia CPEB can form prion-like multimers in sensory neurons that contribute to long-term facilitation. Cell 140:421-435.
  • Rajasethupathy, P., Fiumara, F., Sheridan, R., Betel, D., Puthanveettil, S.V., James J. Russo, J.J., Sander, C., Tuschl, T., and Kandel, E.R. (2009). Characterization of small RNAs in Aplysia reveals a role for miR-124 in constraining long-term synaptic plasticity through CREB. Neuron 66:803-817.
  • Kandel, E.R. (2009) The Biology of Memory: A Forty-Year Perspective. J Neurosci 29: 12748-12756.
  • Muzzio, I.A., Levita, L., Kulkarni, J., Monaco, J., Kentros, C., Stead, M., Abbott, L.F., and Kandel, E.R. (2009) Attention enhances the retrieval and stability of visuospatial and olfactory representations in the dorsal hippocampus. PLoS Biol 7(6).
  • Kandel, E. R. (2007), In Search of Memory: The Emergence of a New Science of Mind, New York: W. W. Norton & Company, ISBN 978-0-393-32937-7.
  • Kandel, Eric R.; Schwartz, James Harris; Jessell, Thomas M. (2000) [1981], Principles of Neural Science (Fourth ed.), New York: McGraw-Hill, ISBN 0-8385-7701-6.
  • Kandel, E. R. (2012), The Age of Insight: The Quest to Understand the Unconscious in Art, Mind, and Brain, from Vienna 1900 to the Present, New York: Random House, ISBN 978-1-4000-6871-5

Зноскі

  1. а б Eric Kandel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Eric Kandel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #113801955 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. https://collections.ushmm.org/search/catalog/pa1133751
  5. NNDB — 2002.
  6. Kutschkergasse — вуліца ў Вене.
  7. Eric R. Kandel: The Nobel Prize in Physiology or Medicine 2000, Nobel Foundation. Accessed September 20, 2007.
  8. NAS Award for Scientific Reviewing. National Academy of Sciences. Праверана 27 February 2011.
  9. Filmfonds-Wien Архівавана 6 чэрвеня 2008. Petra Seeger: Auf der Suche nach dem Gedächtnis — Der Hirnforscher Eric Kandel, TV-Dokumentation 2008.
  • International Biographical Dictionary of Central European Emigrés 1933—1945. Hrsg.: Herbert A. Straus, Werner Röder. Saur, München 1983, ISBN 3-598-10089-2 (Band 2/I A-K) S. 590.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).