Metacritic | |
---|---|
URL | metacritic.com (англ.) |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | Агляды, рэйтынгі |
Рэгістрацыя | Неабавязковая, ёсць падпіска |
Мова(-ы) | англійская |
Уладальнік | CBS Interactive |
Аўтар | Джэйсан Дзітц, Марк Дойл, Джулі Робертс |
Пачатак працы | 16 ліпеня 1999 |
Бягучы статус | Працуе |
Рэйтынг Alexa | 1 269[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Metacritic — англамоўны сайт-агрэгатар, на якім збіраюцца агляды музычных альбомаў, камп’ютарных гульняў, фільмаў, тэлевізійных праграм і DVD-дыскаў.
Для кожнага прадукта вылічваюцца дзве сярэднія лікавыя ацэнкі: стобальная — на аснове аглядаў прафесійных выданняў і дзесяцібальная — на аснове аглядаў карыстальнікаў. Фрагмент з кожнага агляду прадстаўляецца разам з гіперспасылкай на выток. Гэта дазваляе скласці ўяўленне пра агульную запатрабаванасць прадукта сярод рэцэнзентаў і, у меншай ступені, грамадскасці. Часам гэтыя дзве ацэнкі розняцца аж да супрацьлегласці.
Сайт мае падабенства з «Rotten Tomatoes», але вынікі часам моцна розняцца, што звязана ў асноўным са спосабам ацэнкі на «Metacritic», дзе кожны агляд разглядаюць у працэнтнай суадносіне, перш чым вылічыць сярэдні рэйтынг.
Хаця «Metacritic» выкарыстоўваецца таксама і для агляду кніг, іх рэгулярнае асвятленне амаль спынілася, за выключэннем невялікай колькасці буйных выданняў.
Паводле рэйтынгу сайта «Metacritic» дзясятку найлепшых фільмаў усіх часоў па стане на 21 чэрвеня 2018 года складаюць[2]:
№ | Балы | Фільм | Рэжысёр | Дата прэм’еры |
---|---|---|---|---|
1 | 100 | «Грамадзянін Кейн» | Орсан Уэлс | 4 верасня 1941 |
2 | 100 | «Хросны бацька» | Фрэнсіс Форд Копала | 11 сакавіка 1972 |
3 | 100 | «Акно ў двор» | Альфрэд Хічкак | 1 верасня 1954 |
4 | 100 | «Касабланка» | Майкл Кёртыс | 23 студзеня 1943 |
5 | 100 | «Малалецтва» | Рычард Лінклейтэр | 11 ліпеня 2014 |
6 | 100 | «Тры колеры: Чырвоны» | Кшыштаф Кеслёўскі | 23 лістапада 1994 |
7 | 99 | «Спяваючыя пад дажджом» | Джын Келі, Стэнлі Донэн | 11 красавіка 1952 |
8 | 99 | «Скарбы Сьера-Мадрэ» | Джон Х’юстан | 24 студзеня 1948 |
9 | 99 | «Месяцавае святло» | Бары Джэнкінс | 21 кастрычніка 2016 |
10 | 98 | «Лабірынт фаўна» | Гільерма дэль Тора | 29 снежня 2006 |