Panzerkampfwagen III | |
---|---|
| |
Panzerkampfwagen III Ausf. E | |
Класіфікацыя | сярэдні танк |
Баявая маса, т | 19,5 |
Кампанавальная схема | маторнае аддзяленне ззаду, трансмісійнае спераду, баявое і кіравання пасярэдзіне |
Экіпаж, чал. | 5 |
Гісторыя | |
Распрацоўнік | Daimler-Benz AG[d] |
Вытворца | Daimler-Benz AG[d], Henschel & Sohn[d], MAN SE, Alkett[d], Friedrich Krupp AG[d], FAMO[d] і KNDS Deutschland[d] |
Гады распрацоўкі | 1935-1937 |
Гады вытворчасці | 1939—1943 |
Гады эксплуатацыі | 1939—1945 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 5 774 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 5380 |
Шырыня, мм | 2910 |
Вышыня, мм | 2500 |
Дарожны прасвет, мм | 385 |
Браніраванне | |
Тып брані | стальная хроманікелевая катаная, паверхнева загартаваная |
Лоб корпуса (верх), мм/град. | 30 / 9° |
Лоб корпуса (сярэдзіна), мм/град. | 25 / 87° |
Лоб корпуса (ніз), мм/град. | 30 / 21—52° — 25 / 75° |
Борт корпуса, мм/град. | 30 / 0° |
Кармы корпуса (верх), мм/град. | 20 / 30° |
Кармы корпуса (сярэдзіна), мм/град. | 20 / 10° |
Кармы корпуса (ніз), мм/град. | 20 / 65° |
Дах корпуса, мм | 16 / 75—90° |
Лоб вежы, мм/град. | 30 / 15° |
Борт вежы, мм/град. | 30 / 25° |
Дах вежы, мм | 10 / 83—90° |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 37-мм KwK 36, 50-мм KwK 38 / KwK 39, 75-мм KwK 37 |
Тып гарматы | наразная |
Даўжыня ствала, калібраў | 46,5 / 42 / 60 / 24 |
Боекамплект гарматы | 125 |
Вуглы ВН, град. | -10…+20° |
Прыцэлы | тэлескапічны T.Z.F.5a |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | V-падобны 12-цыліндравы карбюратарны вадкаснага ахаладжэння |
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г | 15 |
Запас ходу па шашы, км | 165 |
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км | 95 |
Удзельная магутнасць, к. с./т | 14,6 |
Тып падвескі | індывідуальная тарсіённая, з гідраўлічнымі амартызатарамі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Panzerkampfwagen III — нямецкі сярэдні танк часоў Другой сусветнай вайны, які серыйна выпускаўся з 1938 па 1943 год. Скарочанымі назвамі гэтага танка з'яўляліся PzKpfw III, Panzer III, Pz III. У ведамасным рубрыкатары ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі гэты танк меў абазначэнне Sd.Kfz. 141 (Sonderkraftfahrzeuge 141 — машына спецыяльнага прызначэння 141). У савецкіх гістарычных дакументах і папулярнай літаратуры PzKpfw III называўся як «Тып 3», Т-III ці Т-3.
Гэтыя баявыя машыны выкарыстоўваліся вермахтам з першага дня Другой сусветнай вайны. Апошнія запісы пра баявое ўжыванне PzKpfw III у штатным саставе падраздзяленняў вермахта датуюцца сярэдзінай 1944 года, адзіночныя танкі ваявалі аж да капітуляцыі Германіі. З сярэдзіны 1941 да пачатку 1943 года PzKpfw III быў асновай бранетанкавых войскаў вермахта (панцэрвафэ) і, нягледзячы на адносную слабасць у параўнанні з сучаснымі яму танкамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, унёс значны ўнёсак у поспехі вермахта таго перыяду. Танкі гэтага тыпу пастаўляліся арміям краін-саюзнікаў Германіі па Восі. Захопленыя PzKpfw III з добрымі вынікамі выкарыстоўваліся Чырвонай арміяй. На базе PzKpfw III у Германіі і СССР ствараліся самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) рознага прызначэння.