StG-44 | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | Аўтамат |
Краіна: | |
Гады эксплуатацыі: | 1943—1991 гады |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Хуга Шмайсер[1] |
Серыйны выпуск: | 1942–1945 гады |
Усяго выраблена: | 420—460 тысяч |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 5,2 |
Даўжыня, мм: | 940 |
Даўжыня ствала, мм: | 419 |
Патроны: | 7,92×33 мм |
Тып агню: | Адзіночны, аўтаматычны |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 500—600 |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 600 |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 685 |
StG-44 (ням.: SturmGewehr 44 — штурмавая вінтоўка 1944) — нямецкі аўтамат, створаны ў 1943 годзе для выкарыстання ў баявых дзеяннях Другой сусветнай вайны, быў адным з першых аўтаматаў пад прамежкавы патрон. StG-44 стаў правобразам для стварэння савецкіх АК, і пазней амерыканскіх M16 і M4.
Гісторыя аўтамата пачалася з распрацоўкі фірмай Polte (Магдэбург) прамежкавага патрона 7,92×33 мм паменшанай магутнасці для стральбы на дыстанцыі да 1000 м, у адпаведнасці з патрабаваннямі, выказанымі HWaA (Heereswaffenamt — Упраўленне ўзбраенняў вермахта). У 1935—1937 гадах былі праведзеныя шматлікія даследаванні, у выніку якіх першасныя тактыка-тэхнічныя патрабаванні HWaA да канструкцыі зброі пад новы патрон было зменена, што прывяло да стварэння ў 1938 канцэпцыі лёгкай аўтаматычнай стралковай зброі, здольнай адначасова замяніць у войсках пісталеты-кулямёты, магазінныя вінтоўкі і ручныя кулямёты.
18 красавіка 1938 года HWaA заключыла з Хуга Шмайсерам, уладальнікам фірмы CG Haenel (г. Зуль, Цюрынгія), кантракт на стварэнне новай зброі, якая атрымала афіцыйнае абазначэнне MKb (ад нямецкага Maschinenkarabin — аўтаматычны карабін). Шмайсер, які ўзначальваў канструктарскую групу, перадаў першы доследны ўзор аўтамата ў распараджэнне HWaA ў пачатку 1940 года. У канцы гэтага ж года кантракт на правядзенне даследаванняў па праграме MKb атрымала фірма Walther пад кіраўніцтвам Эрыха Вальтэра. Варыянт карабіна гэтай фірмы прадстаўлены афіцэрам аддзела артылерыйска-тэхнічнага забеспячэння HWaA ў пачатку 1941 года. Паводле вынікаў стрэльбаў на палігоне ў Кумэрсдорфе аўтамат Вальтэра паказаў задавальняючыя вынікі, аднак давядзенне яго канструкцыі да ладу працягвалася на працягу ўсяго 1941 года[1].
У студзені 1942 HWaA пажадала атрымаць ад фірмаў CG Haenel і Walther па 200 карабінаў, якія атрымалі абазначэнні MKb.42 (Н) і MKb.42 (W) адпаведна. У ліпені адбылася афіцыйная дэманстрацыя доследных узораў абедзвюх фірмаў, па выніках якой HWaA і кіраўніцтва міністэрства ўзбраенняў засталіся ўва ўпэўненасці, што дапрацоўкі аўтаматаў скончацца ў бліжэйшы час і ўжо ў канцы лета пачнецца вытворчасць. Планавалася вырабіць 500 карабінаў да лістапада, а да сакавіка 1943 давесці штомесячную вытворчасць да 15 000, аднак пасля жнівеньскіх выпрабаванняў HWaA ўнесла новыя патрабаванні да ТТХ, што ненадоўга затрымала пачатак вытворчасці. Паводле новых патрабаванняў на аўтаматах быць зманціравана прыліў для штыка, а таксама каб была магчымасць мацавання ружэйнага гранатамёта. У дадатак да гэтага ў фірмы CG Haenel паўсталі праблемы з субпадрадчыкам, а ў Walther — з наладжваннем вытворчага абсталявання. У выніку, да кастрычніка не быў гатовы ніводны асобнік MKb.42.
Вытворчасць аўтаматаў расла павольна: у лістападзе Walther вырабіла 25 карабінаў, а ў снежні — 91 (пры гэтым планавалася, што штомесячная вытворчасць будзе 500 штук), але дзякуючы падтрымцы міністэрства ўзбраенняў кампаніям удалося вырашыць асноўныя вытворчыя праблемы, і ўжо ў лютым план вытворчасці быў перавышаны (1217 аўтаматаў замест тысячы запланаваных). Некаторая колькасць MKb.42 загадам міністра ўзбраенняў Альберта Шпеера адправілася на Усходні фронт для праходжання вайсковых выпрабаванняў. У ходзе выпрабаванняў было выяўлена, што больш цяжкі MKb.42 (Н) горш збалансаваны, але разам з тым больш надзейны і просты, чым канкурэнт, таму HWaA аддало сваю перавагу менавіта канструкцыі Шмайсера, аднак запатрабавала правесці ў ёй некаторыя змены:
Акрамя Вальтэра, у карабіна Хенэля былі і іншыя канкурэнты. У 1942 люфтвафэ замовіла распрацоўку вінтоўкі па ўласным патрабаванням пад штатны вінтовачны патрон. Паколькі армія была зацікаўлена ўва ўніфікацыі боепрыпасаў да стралковай зброі, былі прызначаныя параўнальныя выпрабаванні сістэм MKb42 (H) і Fallschirmjägergewehr. Аднак з-за вытворчых праблем, звязаных з вырабам FG-42 , выпрабаванні не адбыліся. Таксама ў студзені 1943 завершана распрацоўка паўаўтаматычнай вінтоўкі Gewehr 43 .
У пачатку 1943 найменне зброі MKb42 (H) aufschießend памянялі на Maschinenpistole — MP43A. Да таго часу канструкцыя Вальтэра была знятая з конкурсу, а канструкцыя Хенэля зведала істотныя змены ў частцы засаўкі. У красавіку 1943 быў распрацаваны MP43B. Улетку 1943 абазначэнне ізноў змянілі, на MP43/1 і MP43/2 адпаведна. Серыйная вытворчасць аўтаматаў MP43/1 пачалася ў чэрвені 1943 і працягвалася да снежня 1943 г., калі прыярытэт аддалі выпуску палепшанай MP43. Усяго вырабілі каля 14 тыс. асобнікаў MP43/1.
Да восені 1943 г. канструкцыя MP43/1 была некалькі зменена так, каб яго можна было камплектаваць стандартным вінтовачным гранатамётам, распрацаваным для карабіна Kar.98k. MP43/1 лёгка адрозніць па «прамому» ствалу і квадратнай падставе мушкі. У ходзе мадыфікацыі ў пярэдняй частцы ствала зрабілі ўступ, змянілі форму мушкі. Версія са «ступеністым» ствалом стала называцца MP43. У далейшым канструкцыя зброі амаль не змянялася аж да заканчэння Другой сусветнай вайны.
Дзякуючы Шпееру мадэрнізаваны аўтамат узяты на ўзбраенне ў чэрвені 1943 года пад пазначэннем МР-43 (ням.: Maschinenpistole-43 — пісталет-кулямёт 43 года). Падобнае пазначэнне служыла своеасаблівай маскіроўкай, бо Гітлер не жадаў вырабляць зброю новага класа, бо асцерагаўся, што на ваенных складах апынуцца мільёны састарэлых патронаў для вінтовак.
У верасні на Усходнім фронце пятая танкавая дывізія СС «Вікінг» правяла першыя поўнамаштабныя вайсковыя выпрабаванні МР-43, паводле вынікаў якіх было ўстаноўлена, што новы карабін з’яўляецца эфектыўнай заменай пісталету-кулямёту і магазінным вінтоўкам, павялічвае агнявую моц пяхотных падраздзяленняў і зніжае патрэбу выкарыстання ручных кулямётаў.
Гітлер атрымаў мноства пахвальных водгукаў аб новай зброі ад генералаў СС, HWaA і асабіста Шпеера, у выніку чаго ў канцы верасня 1943 з’явілася распараджэнне аб пачатку масавай вытворчасці МР-43 і яго прыняцці на ўзбраенне. Той жа восені з’явіўся варыянт МР-43/1, які адрозніваўся змененай канфігурацыяй ствала для магчымасці ўсталяваць 30-мм ружэйны гранатамёт MKb.Gewehrgranatengerat-43, які накручваўся на дульную частка ствала, а не мацаваўся заціскной прыладай. Таксама змене падвяргаўся прыклад.
6 красавіка 1944 г. вярхоўны галоўнакамандуючы выдаў загад, у якім назва МР-43 заменена на МР-44, а ў кастрычніку 1944 года зброя атрымала чацвёртую і канчатковую назву — «штурмавая вінтоўка», sturmgewehr — StG-44. Лічыцца, што гэта слова вынайшаў сам Гітлер як гучнае імя новага ўзору, якое можна было б выкарыстоўваць у мэтах прапаганды. Пры гэтым у канструкцыю самага аўтамата змяненняў унесена не было.
Акрамя C.G. Haenel ў вытворчасці StG-44 таксама прымалі ўдзел прадпрыемствы Steyr-Daimler-Puch , Erma і Sauer & Sohn . Аўтаматы паступалі на ўзбраенне адборных частак вермахта і Вафен-СС, а пасля вайны стаялі на ўзбраенні казармавай паліцыі ГДР (1948—1956 гады) і ПДВ арміі Югаславіі (1945—1950 гады). Вытворчасць копій гэтага аўтамата было наладжана ў Аргенціне.
Ударна-спускавы механізм — курковага тыпу. Спускавы механізм дазваляе весці адзіночны і аўтаматычны агонь. Перамыкач агню размешчаны ў спускавой скрынцы, а канцы яго выходзяць вонкі з левай і правай бакоў. Для вядзення аўтаматычнага агню перамыкач трэба перамясціць направа на літару «D», а для адзіночнага агню — налева на літару «Е». Аўтамат абсталяваны засцерагальнікам ад выпадковых стрэлаў. Гэты засцерагальнік тыпу сцяжка знаходзіцца ніжэй перамыкача агню і ў становішчы ў літары «F» блакуе спускавы рычаг.
Сілкаванне аўтамата патронамі ажыццяўляецца з асобнага сектаравага двухрадковага магазіну ёмістасцю 30 патронаў. Шомпал размяшчаўся незвычайна — унутры газапоршневага механізму.
Сектарны прыцэл вінтоўкі дазваляе весці прыцэльны агонь на далёкасці да 800 м. Дзяленні прыцэла нанесеныя на прыцэльнай планцы. Кожнае дзяленне прыцэла адпавядае змене далёкасці на 50 м. Прарэз і мушка трохкутнай формы. На вінтоўцы маглі быць устаноўлены таксама аптычны і інфрачырвоны прыцэлы. Пры стральбе чэргамі па мішэні дыяметрам 11,5 см на дыстанцыі 100 м больш за палову трапленняў ўкладвалася ў круг дыяметрам 5,4 см. Дзякуючы выкарыстанні менш магутных патронаў сіла аддачы пры стрэле была ўдвая ніжэй, чым у вінтоўкі Mauser 98. Адным з галоўных недахопаў StG-44 была яго адносна вялікая маса — 6,0 кг для аўтамата з боекамплектам, што на кілаграм больш масы Mauser98k з патронамі і штыком. Таксама непахвальныя водгукі заслужыў нязручны прыцэл і полымя, якое вырываецца з дула пры стральбе і дэмаскіруе стралка.
Для кідання вінтовачных гранат (асколачных, бранябойных ці нават агітацыйных) было неабходна выкарыстоўваць адмысловыя патроны з 1,5 г (для асколачных) або 1,9 г (для бранябойна-кумулятыўных гранат) парахавым зарадам.
З аўтаматам можна было выкарыстоўваць спецыяльныя крывадульныя прылады Krummlauf Vorsatz J (пяхотныя з вуглом скрыўлення 30 градусаў) або Vorsatz Pz (танкавыя з вуглом скрыўлення 90 градусаў) для стральбы з акопа і танка адпаведна, разлічаныя на 250 стрэлаў, што адчувальна зніжала трапнасць стральбы.
Быў створаны варыянт аўтамата МР-43/1 для снайпераў са змантаваным на правым баку ствольнай скрынкі фрззераваным мацаваннем для аптычных прыцэлаў ZF-4 кратнасці 4Х або начных інфрачырвоных прыцэлаў ZG.1229 «Вампір». Фірма Merz-Werke таксама наладзіла вытворчасць аўтамата з такім жа абазначэннем, які адрозніваўся разьбой для ўстаноўкі на ствол ружэйнага гранатамёта.
Характарыстыка | Mkb42(W) | Mkb42(H) | MP43, MP43/1 | MP44, StG44 |
Калібр х даўжыня гільзы (мм) | 7,92 × 33 mm Kurz | 7,92 × 33 mm Kurz | 7,92 × 33 mm Kurz | 7,92 × 33 mm Kurz |
Маса без амуніцыі (кг) | 4,43 | 5,00 | 4,90 | 4,90 |
Маса з амуніцыяй (кг) | 5,53 | 6,10 | 6,00 | 6,00 |
Ёмкасць магазіна | 30 | 30 | 30 | 30 |
Даўжыня зброі (мм) | 933 | 940 | 940 | 940 |
Даўжыня ствала (мм) | 409 | 412 | 419 | 419 |
Пачатковая хуткасць кулі , м/с) | 650 | 640 | 690 | 690 |
Тэмп стральбы тэарэтычны (ст./хв.) | 600 | 500 | 470 | 470 |
Тэмп стральбы практычны (ст./хв.) | ?? | ?? | 100 | 100 |
Эфектыўная далёкасць дзеяння (м) | 500 | 500 | 400—600 | 400—600 |
Паводле вынікаў вывучэння ў пасляваенныя гады нямецкай «штурмавой вінтоўкі» StG-44 амерыканскія ваенныя эксперты ацанілі яе як «зброю, далёкую ад здавальняючай», — нязручнай, зашмат масіўнай і цяжкай, з нізкай надзейнасцю, абумоўленай лёгкай штампоўкай, якая магла дэфармавацца, са ствалавой каробкай з тонкага сталёвага ліста. Адзначалася, што канструкцыя зброі створана хутчэй у разліку пад патрэбы масавай вытворчасці, чым з меркавання атрымання ўзору з высокімі тактыка-тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі характарыстыкамі. Гэта, на іх думку, тлумачылася цяжкай для Германіі сітуацыяй на франтах. Эфектыўнасць аўтаматычнага агню з StG-44 была прызнана імі нездавальняючай, а сам гэты рэжым — залішнім для дадзенай зброі з прычыны немагчымасці эфектыўнай стральбы доўгімі чэргамі. Пры гэтым адзначаліся выдатная для дадзенага класа дакладнасць стральбы адзінкавым агнём і прастата ў выкарыстанні зброі[2].
Варта мець на ўвазе, што на ўзнікненне такой ў цэлым негатыўнай ацэнкі новага віду зброі ў вялікай ступені паўплывала тагачасная амерыканская ваенная дактрына, якая прызнавала аптымальнай пяхотнай зброяй дальнабойную самазарадную вінтоўку пад магутны патрон, дапоўненую некалькімі мадэлямі лёгкіх самазарадных карабінаў, а таксама пісталетаў-кулямётаў для блізкага бою. З гэтага пункту гледжання, «штурмавая вінтоўка» бачылася як свайго роду няўдалы гібрыд пісталета-кулямёта і аўтаматычнай вінтоўкі, які не меў ні здольнасці першага ствараць высокую шчыльнасць агню на кароткай дыстанцыі, ні дальнабойнасці апошняй. Адзначыўшы як істотны недахоп «Штурмгевера» немагчымасць вядзення эфектыўнага агню доўгімі чэргамі, эксперты прадэманстравалі недаацэнку і недахоп разумення ролі аўтаматычнай зброі такога тыпу ў баю. Мабыць, гэта адбылося па аналогіі з кулямётамі і, часткова, пісталетамі-кулямётамі, асноўнае прызначэнне якіх — вядзенне шчыльнага агню па групавой мэты на розных дыстанцыях бою — сапраўды патрабуе стральбы доўгімі чэргамі; з зброі ж тыпу «Штурмгевер» аўтаматычны агонь вядзецца, як правіла, па адзінкавых мэтах кароткімі чэргамі,
Пасля, ужо па вопыце баявых дзеянняў у Карэйскай і В’етнамскай войнах і пасля больш блізкага знаёмства з савецкім АК, пачаўся працэс перагляду гэтых перакананняў, што прывяло да з'яўлення на ўзбраенні арміі ЗША уласных «штурмавых вінтовак» пад прамежкавы патрон — спачатку «палегчанай» аўтаматычнай вінтоўкі M16, а пазней, ужо ў параўнальна нядаўні час — і аўтаматычнага карабіна M4, па габарытах і канцэпцыі блізкага як раз да «Штурмгевера» або АК.
Згодна з афіцыйнай савецкай, а затым і расійскай гістарыяграфіяй, аўтамат АК-47 стварыў ўмелец-самавучка Міхаіл Калашнікаў, які паходзіў з шматдзетнай раскулачанай сялянскай сям'і з Алтая. На час стварэння першых узораў аўтамата ў 1944 годзе Калашнікаў быў 25-гадовым сяржантам савецкай арміі, адукацыяй меў толькі сельскую школу 7-гадовую і курсы механікаў-вадзіцеляў танка.[10]
Да гэтага часу нявысветленым застаецца доля ўдзелу ў стварэнні зброі калектыву палонных нямецкіх інжынераў-канструктараў на чале з Хуга Шмайсерам (ням.: Hugo Schmeisser, 1884–1953), што пасля вайны ў выглядзе «трафейнай рабсілы» былі прымусова вывезены ў Савецкі Саюз у горад Іжэўск[11]. Аднак падабенства АК-47 з Sturmgewehr 44 (1943 г. выпуску) не аспрэчваецца.
Пасля захопу Савецкай арміяй Цюрынгіі вясной 1945, Галерэя фірма Шмайсера «Хенель» («CG Haenel») апынулася ў зоне савецкай акупацыі. Да гэтага Хуга Шмайсер, як «бацька» «Самазараднага карабіна Шмайсера» і многіх іншых відаў стралковага зброі для вермахта, а таксама яго фірма з горада збройнікаў Зуль былі не менш вядомыя ў Германіі, чым фірмы «Сымон» і «Вальтэр».
У жніўні 1945 фірма «Хенель» па загадзе савецкай адміністрацыі вырабіла 50 штук StG-44, які ужо быў да гэтага на ўзбраенні вермахта, і перадала іх Чырвонай Арміі на тэхнічную экспертызу. Пасля гэтага савецкая акупацыйная адміністрацыя канфіскавала 10785 лістоў з чарцяжамі і тэхнічнай дакументацыі StG-44, а самога Хуга Шмайсера, яго сям'ю і многіх яго супрацоўнікаў з сем'ямі ў кастрычніку 1945 было вывезена так званай «Тэхнічнай Камісіяй Савецкай Арміі» на працу ў «шарашкі»[12] ў Іжэўск[13]. Як сціпла потым прызнаўся Г. Шмайсер, ён «дапамог рускім некалькімі парадамі ў справе халоднай штампоўкі». Хуга Шмайсер быў вызвалены і вярнуўся ў Германію ў 1952 годзе і неўзабаве памёр.
Цікавым фактам з'яўляецца тое, што ў наш час нават у экспазіцыі расійскага Музейнага комплексу стралковай зброі імя М. Т. Калашнікава (г. Іжэўск) няма ні аднаго патэнта або аўтарскага пасведчання на вынаходкі М. Калашнікава з канкрэтным апісаннем зместу вынаходкі. У прадстаўленых дакументах пазначана толькі, што яны выдадзены «за вынаходніцтва ў галіне ваеннай тэхнікі». У экспазіцыі аўтарскіх сведчанняў таксама няма ні рэфератаў, ні апісанняў вынаходак уласна Калашнікава, таму іх сувязь з аўтаматам АК-47 нявысветленая. Гэта таксама тычыцца і дат выдачы сведчанняў. У экспазіцыі прысутнічае толькі патэнт на аўтаматычную зброю «Аўтамат Калашнікава», выдадзены ў 1997 годзе «Еўразійскім Патэнтавым ведамствам» (заяўка № 970145) групе асоб, сярод якіх — Міхаіл Калашнікаў і яго сын Віктар.[14][15]
З-за знешняга падабенства з аўтаматам Калашнікава на паказ аўтамата StG-44 у савецкім кінематографе было накладзена табу.
Але выключэнні ўсё ж былі: