Ёнас Басанавічус | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1851[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 лютага 1927[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, палітык, урач, фалькларыст, этнограф |
Навуковая сфера | гістарыяграфія[6], медыцына[6], літоўская літаратура[6] і этнаграфія[6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][7] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёнас Басанавічус (літ.: Jonas Basanavičius; нар. 23 лістапада 1851 г. у Ашкаболях, пам. 16 лютага 1927 г. у Вільні) — літоўскі доктар, першы галоўны рэдактар газеты «Аўшра», патрыярх літоўскага нацыянальнага Адраджэння, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы.
Ёнас Басанавічус нарадзіўся ў 1851 годзе ў сям’і заможных сялян. Калі Ёнас падрос, бацькі пачалі клапаціцца пра яго адукацыю, спачатку Ёнас навучаўся ў вясковага настаўніка — дарэктара[9], пазней ён быў прыняты ў Лукшаскую пачатковую школу . Правучыўшыся там толькі першы семестр, ён паспрабаваў паступіць у мар’ямпальскае гарадское вучылішча. Аднак іспытаў не здаў і заставаўся яшчэ на год вучыцца ў Лукшыцкай пачатковай школе. У 1868 годзе быў прыняты ў чатырохкласае гарадское вучылішча ў Мар’ямпалі. У 1873 годзе пасля заканчэння чатырох класаў Мар’ямпальскага вучылішча, Ёнас Басанавічус супраць волі бацькоў, якія настойвалі, каб той працягнуў навучанне ў Сейнах на ксяндза , паехаў працягваць вучобу ў Маскву.
У 1873 г. паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але ўжо ў 1874 г. восенню, атрымаўшы навуковую стыпендыю, перавёўся на медыцынскі факультэт. 11 чэрвеня 1879 скончыў універсітэт і атрымаў права на практыку лекара.
Культурна-палітычную дзейнасць пачаў яшчэ ў час навучання ў Маскоўскім універсітэце. Даследаваў гісторыю Літвы, літоўскую культуру, мову, збіраў фальклор, клапаціўся пра народную асвету, агітаваў за скасаванне забароны на літоўскі друк. У 1874 г. падрыхтаваў лемантар на літоўскай мове, але не атрымаў дазволу на яго друк.
Па дамоўленасці з балгарскім урадам у студзені 1880 выехаў у Балгарыю. У 1879—1882 быў дырэктарам шпіталя і ўрачом у Лом-Паланцы (Мантанская вобласць). Маючы сталую працу, ён працягваў займацца літоўскай справай: пісаў артыкулы для літоўскіх газет — «Lіеtuvіška сеіtunga » і «Naują Keleivį». Прабыўшы ў Балгарыі да 1882 г., ён пакінуў Лом-Паланку і ненадоўга вярнуўся ў Літву, дзе ініцыяваў выданне газеты «Аўшра» (бел.: Золак, світанне), пасля чаго пераехаў у Прагу, дзе працягнуў навучанне на лекара.
Са снежня 1882 г. па люты 1884 г. жыў у Празе, дзе з некалькімі супрацоўнікамі падрыхтаваў да друку першы нумар «Аўшра». У Празе ён арганізаваў выданне першага нумару літоўскай газеты, які выйшаў у 1883 г. у Рагніце. У ім ён напісаў і знакамітую прамову да гэтага нумара — Маніфест адраджэння літоўскага народа. Аўшра пісала, што народ жыве да таго часу, пакуль жывая яго мова. У першым нумары выдання выкарыстаў лацінская эпіграф: «Homines historiarum ignorari sunt pueri» (Людзі, якія не ведаюць гісторыі, застаюцца дзяцьмі). Пазней Басанавічус змяніў літоўскі правапіс: на старонках рэдагаванай ім газеты ён замяніў польскія «sz» і «cz» чэшскімі «š» i «č».
Адначасова ў легальным расійскім друку ён даводзіў непатрэбнасць літоўскай забароны друку да расійскай улады, накіраваў імператару петыцыю, у якой прасіў легалізаваць часопіс «Аўшра».
Таксама ў Празе ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, чэшскай немкай Габрыэляй Элеанорай Мол. Яны пажаніліся 15 красавіка 1884 г. у Вене.
Праз фінансавыя праблемы Басанавічус быў вымушаны вярнуцца ў Балгарыю. Спачатку ён быў прызначаны ў мястэчка Ялена , адкуль яго пазней перавялі назад у Лому. Аднак другі перыяд яго жыцця ў Ломе быў не такім шчаслівым: на Басанавічуса напалі, у яго двойчы стрэлілі, але раненні не былі смяротнымі. Прычыны гэтага здарэння засталіся нераскрытымі. Мяркуецца, што матывы замаху былі палітычныя.
У 1889 жонка Ё. Басанавічуса Элеанора памерла ад сухотаў. Гэтая страта яшчэ больш пагоршыла і без таго паслабленае здароўе Басанавічуса. Пасля смерці Элеаноры, Басанавічус у 1892 пераехаў у горад Варна. Там, нягледзячы на хваробу, вывучаў матэрыялы архіваў і бібліятэк, шукаў звесткі пра мінулае Літвы.
У 1891 г. прыняў балгарскае грамадзянства[10], і з 1893 працаваў прыдворным урачом балгарскага князя Фердынанда .
Пачатак у 1904 годзе руска-японскай вайны даў магчымасць Басанавічусу вярнуцца на Радзіму. 31 ліпеня 1905 г. ён па Нёмане прыбыў у Каўнас, а на наступны дзень паехаў у Вільню. Знаходзячыся ў Вільні, ён неўзабаве пазнаёміўся са шматлікімі літоўскімі інтэлектуаламі.
Намаганнямі Ёнаса Басанавічуса былі арганізаваны археалагічныя раскопкі ў розных месцах Літвы, аказваўся супраціўленне спробе расійскіх чыноўнікаў выкарыстаць замкавую вежу Гедзіміна як частку гарадскога водаправода. Пры падрыхтоўцы ў 1905 Вялікага Віленскага Сойма , Ёнас Басанавічус узначаліў яго арганізацыйны камітэт.
25 верасня 1907 Ёнас Басанавічус заснаваў Літоўскае навуковае таварыства , якім кіраваў да 1927, рэдагаваў выданне таварыства часопіс «Lietuvių tauta » (бел.: Літоўскі народ). У 1911 стаў адным з заснавальнікаў акцыянернага таварыства «Vilija». Улетку 1913 года Ёнас Басанавічус і Марцінас Ічас на некалькі месяцаў выехалі ў Амерыку, выступаючы там з лекцыямі, збіралі ахвяраванні на будаўніцтва Народнага дому.
18 верасня-22 верасня 1917 года ў Вільні адбывалася канферэнцыя прадстаўнікоў літоўскага народа, на якой была абрана Літоўская Тарыба. 16 лютага 1918 здзейснілася доўгачаканая мара Ёнаса Басанавічуса — 20 членаў Тарыбы Літвы пад яго старшынствам абвясцілі незалежнасць Літвы. Ёнас Басанавічус першым падпісаў Акт аб незалежнасці.
Пасля бунта Жалігоўскага Вільня ў 1922 годзе ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. Нягледзячы на гэта і на разрыў дыпламатычны адносін Польшчы і Літвы, Ёнас Басанавічус застаўся жыць у Вільні. У 1924 годзе ён стаў ганаровым сябрам Нацыянальнай літоўскай студэнцкай арганізацыі «Neo-Lithuania ». 16 лютага 1927, калі ўся Літва радасна святкавала дзявятую гадавіну незалежнасці Літвы, а 18-й гадзіне 50 хвілін Ёнас Басанавічус памёр. У Літве была аб’яўлена 5-дзённая жалоба. Пахаванне адбылося 21 лютага ў Вільні, на пахаванне польскімі ўладамі была запрошана дэлегацыя з Літвы[11]. Ёнас Басанавічус быў пахаваны на могілках Росы.
Напісаў каля 40 даследаванняў па гісторыі, археалогіі, гісторыі культуры, этнаграфіі, фалькларыстыцы, лінгвістыцы, медыцыне, каля 140 разнастайных артыкулаў. Складаў і выдаваў зборнікі фальклору. Ё. Басанавічус таксама арганізаваў Літоўскае навуковае таварыства[12].
Друкаваўся з 1885 г. Публікаваў працы і артыкулы, прысвечаныя гісторыі літоўцаў, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі культуры, асобным галінам мовазнаўства, літоўскаму фальклору. Выдаваў матэрыялы да біяграфій літоўскіх пісьменнікаў, іх успаміны, эпісталярную спадчыну, а таксама зборнікі літоўскага фальклору.
Працаваў у шматлікіх літоўскіх перыядычных выданнях («Vіlnіаus žіnіоs», «Вільціс» і інш.), таксама ў балгарскіх газетах і літоўскай газеце на польскай мове «Lіtwa», у расійскіх і нямецкіх навуковых выданнях. Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі A. B., Bassianis, Birsztonas, J. Sapalius і інш.
За заслугі перад Літвай Ё. Басанавічусу пры жыцці была прызначана дзяржаўная пенсія. Каўнаскі Універсітэт Вітаўта Вялікага абраў яго сваім ганаровым сябрам і прафесарам. Пасля смерці Басанавічуса, Каўнаскі ваенны шпіталь, дзе ён лячыўся, быў названы яго імем. Шматлікія гарады ўвекавечылі яго памяць помнікамі і бюстамі, з’явіліся вуліцы, плошчы, паркі і розныя грамадскія будынкі, названыя імем Ёнаса Басанавічуса. Першы помнік Ё. Басанавічусу быў усталяваны ў 1923 г. у садзе Музей Вітаўта Вялікага . У адкрыцці помніка (скульптар Юозас Зікарас ) прымаў удзел сам «Патрыярх нацыі», як яшчэ пры жыцці ўвекавечылі літоўцы Ёнаса Басанавічуса. Пазней яго выява была намалявана на купюры ў 50 літаў.
Са шматлікіх вуліц імя Ё. Басанавічуса найбольш вядомая ў Літве знаходзіцца ў Паланзе, дзе ў пачатку вуліцы знаходзіцца помнік Ёнасу Басанавічусу (скульптар Ю. Зікарас).
Сядзіба-музей Ёнаса Басанавічуса з вялікім дубовым гаем знаходзіцца на малой радзіме Ёнаса Басанавічуса ў Ажкабале .
У рамане Андруса Тапінаса «Гадзіна ваўка » Ёнас Басанавічус прадстаўлены ў якасці загадчыка кафедры алхіміі Вольнага Віленскага ўніверсітэта.
Ёнас Басанавічус на Вікісховішчы |