Ігар Мікалаевіч Смірноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Игорь Николаевич Смирнов | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Аляксандр Караман (1991 — 2001) Сяргей Ляонцьеў (2001 — 2006) Аляксандр Каралёў (2006 — 2011) |
||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
Пераемнік | Яўген Васільевіч Шаўчук | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Ганчар (в. а.) Рыгор Маракуца |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 кастрычніка 1941[1] (83 гады) |
||||||
Дзеці | Oleg Smirnov[d] і Vladimir Smirnov[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | Запарожскі машынабудаўнічы інстытут | ||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
|
І́гар Мікала́евіч Смірно́ў (руск.: И́горь Никола́евич Смирно́в; 23 кастрычніка 1941, г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Пасля заканчэння вучылішча рамёстваў працаваў на Златавустаўскім металургічным заводзе. З 1959 па 1987 год — на Электрамашынабудаўнічам заводзе ў г. Новая Кахоўка. Прайшоў шлях ад зваршчыка да намесніка дырэктара па вытворчасці. У 1974 годзе скончыў завочна Запарожскі машынабудаўнічы інстытут.
З 1987 па 1990 год — дырэктар завода «Электрамаш»
Актыўны ўдзельнік акцый пратэсту рускамоўнага насельніцтва Малдовы супраць праяў малдаўскага нацыяналізму ў жніўні-верасні 1989 г. У лютым 1990 г. выбраны дэпутатам гарсавета Ціраспаля і народным дэпутатам Вярхоўнага Савета МССР. Але з-за неаднаразовых пагроз, збіццеў і поўнага ігнаравання прыднястроўцаў разам з групай дэпутатаў прыпыніў свою дзейнасць у Вярхоўным Савеце МССР.
У красавіку 1990 г. абраны старшынёй Ціраспальскага гарадскога савета. На I З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў Прыднястроўя выбраны старшынёй Каардынацыйнага Савета сацыяльна-эканамічная развіцця рэгіёна. На II Надзвычайным З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў 2 верасня 1990 года, які абвясціў стварэнне прыднястроўскай дзяржавы, выбраны Старшыней Часовага Вярхоўнага Савета ПМССР. Перамог на выбарах прэзідэнта ПМР у 1991 годзе.
Падчас Прыднястроўскага канфлікту ўзначаліў абарону ПМР, стварыўшы Рэспубліканскую гвардыю і народнае апалчэнне.
Быў абраны прэзідэнтам яшчэ тройчы — у 1996, 2001 і 2006 годзе.
Вярхоўны Галоўнакамандуючый узброенымі сіламі самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Доктар эканамічных навук.
Узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР, ўзнагародамі Рускай праваслаўнай царквы і Украінскай праваслаўнай царквы (кананічнай).
Мае жонку, двух сыноў.