Ісая Берлін | |
---|---|
англ.: Isaiah Berlin | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1997[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, выкладчык універсітэта, дыпламат, historian of ideas, сацыёлаг, палітолаг |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Кірунак | гісторыя філасофскіх ідэй |
Значныя ідэі | негатыўная і пазітыўная свабода |
Вядомыя вучні | Geoffrey Midgley[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Эразма[d] (1983) Іерусалімская прэмія[d] (1979) ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 1979) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісая Берлін (англ.: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — англійскі філосаф, гісторык ідэй, тэарэтык. Лаўрэат Іерусалімскай прэміі 1979 года.
Ісая Берлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай яўрэйскай сям'і. Разам з сям'ёю жыў у Пскове, сведка падзей лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 года. Сям'я з'язджае з Латвіі ў Англію ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардскі ўніверсітэт і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Берлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадах ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне з вялікай увагай вывучаў Уінстан Чэрчыль.
У 1974 г. ён становіцца прэзідэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Берлін — прафесар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Усіх Душ у Оксфардзе.
Быць лібералам значыць жыць і даваць жыць іншым. Ісая Берлін |
Ліберальная дзяржава — гэта дзяржава з максімальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максімальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. Ісая Берлін |
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзвяла Ісаю Берліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.
Шматлікія працы І. Берліна прысвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасці, нараджэнню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібералізм і яе разладу з заходнім лібералізмам.