Выхадзец з мусульманскай арыстакратыі Бенгаліі. Скончыў каледж у Бамбеі, затым Каралеўскі ваенны каледж у Сандхерсце (Вялікабрытанія). Да 1926 года знаходзіўся ў англа-індыйскай арміі, затым — на ваенна-адміністрацыйнай службе. У 1947 годзе ў званні генерал-маёра стаў першым сакратаром па справах абароны ўрада Пакістана. У 1954-55 гадах займаў пасады губернатара Усходняга Пакістана, затым міністра ўнутраных спраў і пагранічных раёнаў Пакістана. У 1955 годзе прызначаны генерал-губернатарам Пакістана. З абвяшчэннем у сакавіку 1956 года Пакістана рэспублікай Мірза стаў прэзідэнтам. Быў звязаны з правымі пакістанскімі партыямі — Мусульманскай лігай і Рэспубліканскай партыяй. Мірза — адзін з ініцыятараў ўступлення Пакістана ў СЕАТА (у 1954) і Багдадскі пакт. Разам з Аюб Ханам узначальваў дзяржаўны пераварот у пачатку кастрычніка 1958 года. Аднак у канцы кастрычніка 1958 года вымушаны быў саступіць пасаду прэзідэнта Аюб Хану і эміграваў у Вялікабрытанію.
Зноскі
↑ абIskander Mirza // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.