АвтоВАЗ

АвтоВАЗ
Тып акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы Маскоўская біржа[d][1]
Заснаванне 1966
Заснавальнікі ЦК КПСС і Савет міністраў СССР
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Аперацыйны прыбытак
  • 257 млрд ₽ (2020)
Чысты прыбытак
  • 742 млн ₽ (2020)
Матчына кампанія Растэх[d]
Даччыныя кампаніі Лада і Lada Zapad Tolyatti[d]
Сайт info.avtovaz.ru (руск.)

ААТ «АвтоВА́З» (бел.: «АўтаВА́З») — расійская аўтамабілебудаўнічая кампанія, буйнейшы вытворца легкавых аўтамабіляў у Расіі і Усходняй Еўропе. Штаб-кватэра і асноўная вытворчасць знаходзіцца у горадзе Тальяці Самарскай вобласці.

Поўная афіцыйная назва — Адкрытае акцыянернае таварыства «АўтаВАЗ». Папярэднія назвы — Волжский автомобильный завод (бел.: Волжскі аўтамабільны завод) (ВАЗ) (1966—1971), Волжское объединение по изготовлению легковых автомобилей «АвтоВАЗ» (бел.: Волжскае аб'яднанне па вытворчасці легкавых аўтамабіляў «АўтаВАЗ») (з 1971). Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у 1972 годзе Волжскаму аўтазаводу прысвоена імя 50-годдзя СССР.

Раней выпускаў аўтамабілі маркі ВАЗ з найменнямі «Жыгулі», «Ніва», «Спутнік»/«Самара» (2108, 2109, 21099), «Ака». Цяпер вырабляе аўтамабілі пад ўласнай гандлёвай маркай Lada («Лада»), а таксама аўтамабілі маркі Renault. Апроч гэтага АўтаВАЗ пастаўляе іншым вытворцам машынакамплекты для зборкі аўтамабіляў маркі «Lada» і іх мадыфікацый.

Да канца 2021 года ўладальнікам 100 % АўтаВАЗа была нідэрландская Alliance Rostec Auto B.V. — сумеснае прадпрыемства расійскай дзяржкарпарацыі Растэх (32,3 %) і французскай Renault Group (67,7 %). У снежні 2021 года быў завершаны перавод 100 % акцый АўтаВАЗа ў расійскую юрысдыкцыю, пад уласнасць новай сумеснай кампаніі з рэгістрацыяй у Маскве — Лада Аўта Холдынг, долі ў якой у акцыянераў не змяніліся[2].

У маі 2022 года, у сувязі з сыходам Renault з расійскага рынку, акцыі, якія раней належалі альянсу, перайшлі пад кантроль і кіраванне НАМІ  (руск.)[3].

Вытворчыя пляцоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Ад моманту заснавання завода гэта была першая нітка галоўнага канвеера. На працягу супрацоўніцтва з Рэно мела назву B0 — па назве аўтамабільнай платформы, якая выкарыстоўвалася ў аўтамабілях B-класа марак Nissan, Renault і Lada. На гэтай лініі да 2022 года выпускаліся сямействы аўтамабіляў Lada XRAY, Lada Largus, Renault Logan, Renault Sandero[4]. Цяпер прызначана для выпуску Lada Largus і Lada Vesta NG[5].

На трэцяй нітцы галоўнага канвеера выпускаюцца аўтамабілі сямейства «Ніва»[6]. Магутнасць 300 тысяч машын у год.

У 2014 годзе лінію мадэрнізавалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі вытворчай сістэмы AIMS (Alliance Integrated Manufacturing System) альянсу Renault-Nissan, каб запусціць тут вытворчасць Lada Vesta. Але ў выніку выпуск Весты пачалі ў Іжэўску, а на трэцюю нітку перанеслі зборку Lada Priora.

Ад пачатку выпуску ў 1977 годзе Ніва 2121 выраблялася ў асобным корпусе, не звязаным з іншымі канвеерамі (корпус № 62). У 2016 годзе зборку перанеслі на трэцюю нітку, дзе выпускалася Lada Priora[7]. Летам 2021 года на гэтую лінію быў перанесены выпуск мадэлі Lada Niva Travel[8].

На «Лініі 5» (да 2022 года — «зборачна-кузаўная вытворчасць Kalina») выпускаюцца аўтамабілі на платформе Lada Kalina — уласна Lada Kalina (20042018), Lada Granta2011 года), а таксама Datsun on-DO і Datsun mi-DO (20142020)[9].

LADA Захад Тальяці

[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе на Маскоўскім аўтасалоне адбылася афіцыйная прэм’ера новай «Нівы» ВАЗ-2123. Была пачата дробнасерыйная зборка машыны па абыходных тэхналогіях у доследна-прамысловай вытворчасці, аднак з прычыны эканамічнага крызісу ў завода не было рэсурсаў на запуск паўнавартаснай серыйнай вытворчасці навінкі і таму паралельна вёўся пошук стратэгічнага інвестара. У выніку цікавасць да мадэлі праявіла карпарацыя General Motors. 27 чэрвеня 2001 года прадстаўнікі General Motors, АўтаВАЗа і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця падпісалі пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства GM-AvtoVAZ. Кожны бок унёс сваю долю ў СП: АўтаВАЗ (41,61 % акцый) — інтэлектуальная ўласнасць (ліцэнзія на мадэль ВАЗ-2123 і гандлёвая марка «Ніва»); «Джэнерал мотарс» (41,61 %) — абсталяванне для вытворчасці і тэхналогіі; ЕБРР (16,78 %, пазней выйшаў са складу акцыянераў) — грошы для пабудовы завода і запуску вытворчасці. Будаўніцтва завода было хутка завершана, і ўжо 23 верасня 2002 года з канвеера сышоў першы аўтамабіль Chevrolet Niva.

У снежні 2019 года АўтаВАЗ выкупіў долю GM у сумесным прадпрыемстве і ў выніку стаў адзіным уладальнікам СП «GM-АўтаВАЗ»[10]. Пасля пераназвана ў АТ «Лада Захад Тальяці».

Вытворчыя магутнасці прадпрыемства ўключаюць цэх афарбоўкі, цэх зборкі і дапаможныя цэхі, а таксама экспедыцыю (падрыхтоўка да адгрузкі аўтамабіляў) і адміністрацыйны корпус. Агульная тэрыторыя складае больш за 137 тысяч квадратных метраў. У вытворчасці задзейнічана больш 1984 адзінак тэхналагічнага абсталявання. Агульная працягласць канвеернай лініі — 481 метр[11].

Да 2021 года на пляцоўцы вырабляўся пазадарожнік Lada Niva Travel. Улетку 2021 года вытворчасць гэтай мадэлі была перанесена на трэцюю нітку галоўнага канвеера, а завод «Лада Захад Тальяці» закансерваваны[8].

У 2011 годзе у склад групы АўтаВАЗ увайшоў Іжэўскі аўтазавод. У маі 2014 года на заводзе стартавала вытворчасць ліфтбекаў Lada Granta, у жніўні 2014 года з канвеера сышлі першыя аўтамабілі Nissan.

У 2017 годзе Іжэўскі аўтазавод быў перайменаваны ў ТАА «Лада Іжэўскі Аўтамабільны Завод» (скарочана ТАА «Лада Іжэўск»)[12].

З верасня 2015 да сакавіка 2022 года тут ажыццяўляўся выпуск Lada Vesta. У жніўні 2022 года было прынята рашэнне перанесці вытворчасць мадэлі ў Тальяці на былую лінію «B0» (з лістапада 2022 года — «Лінія 1»)[5][13].

«ВІС-Аўта» — даччынае прадпрыемства па вытворчасці лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў і ўсюдыходаў на базе аўтамабіляў Lada. Утворана ў 2012 годзе шляхам аб’яднання даччыных структур «Бронта» і «ВАЗІНТЭРСЕРВІС».

Вытворчыя і складскія памяшканні складаюць 9440 м². Прадпрыемства вырабляе звыш 3500 машын у год. Станам на 2021 год выпускае фургоны і пікапы на базе Lada Granta і Lada Largus, а таксама пазадарожнікі і ўсюдыходы пад маркай «Бронта» на базе Lada 4x4[14].

  1. http://moex.com/en/issue.aspx?board=EQNL&code=AVAZ
  2. "АВТОВАЗ завершил перевод контролирующего предприятия в российскую юрисдикцию"(руск.). autostat.ru. 2021-12-30. Праверана 2022-05-17.
  3. "Renault sells Russia's Avtovaz stake, but leaves room for return"(англ.). Reuters. 2022-05-16. Праверана 2022-05-17.
  4. Производство АВТОВАЗа. Выпуск автомобилей на платформе B0 (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (4 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 14 красавіка 2021.
  5. а б АВТОВАЗ переименовал конвейеры завода в Тольятти (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (11 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 23 лістапада 2022.
  6. Где и как собирают Lada Niva Legend (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (8 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 14 красавіка 2021.
  7. АвтоВАЗ переносит сборку Лады 4х4 на другой конвейер (руск.). autoreview.ru (29 лістапада 2016). Праверана 14 красавіка 2021.
  8. а б Нивы Travel и Legend будут выпускать на одном конвейере (руск.). autoreview.ru (30 красавіка 2020). Праверана 30 красавіка 2021.
  9. Производство АВТОВАЗа. Выпуск автомобилей Lada Granta и Datsun (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (6 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 14 красавіка 2021.
  10. АВТОВАЗ приобретает долю GM в совместном предприятии GM-АВТОВАЗ (руск.). lada.ru (9 снежня 2019). Праверана 14 красавіка 2021.
  11. Будем знакомы: ЛАДА Запад Тольятти (руск.). na-zavode.ru (17 сакавіка 2021). Праверана 14 красавіка 2021.
  12. Будем знакомы: LADA ИЖЕВСК (руск.). na-zavode.ru (31 сакавіка 2021). Праверана 14 красавіка 2021.
  13. "АВТОВАЗ объявил о переносе производства LADA Vesta в Тольятти"(руск.). Автостат // autostat.ru. 2022-08-04. Праверана 2022-09-26.
  14. АВТОВАЗ рассказал про свое дочернее предприятие «ВИС-Авто» (руск.)(недаступная спасылка). лада.онлайн (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 14 красавіка 2021.