Алія Ізетбегавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
басн.: Alija Izetbegović | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Обрад Піляк | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 жніўня 1925[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 кастрычніка 2003[1][3] (78 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Халіда Ізетбегавіч | ||||||
Дзеці | Бакір Ізетбегавіч[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | Сараеўскі ўніверсітэт | ||||||
Прафесія | Юрыст | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Алія́ Ізетбе́гавіч (басн.: Alija Izetbegović; 8 жніўня 1925, Босанскі-Шамац — 19 кастрычніка 2003, Сараева) — пісьменнік, філосаф, мусульманскі актывіст. Прэзідэнт Рэспублікі Босніі і Герцагавіны ў 1990—1996 гадах, член Прэзідэнцкага Савета ў 1996—2000 гадах.
Алія Ізетбегавіч нарадзіўся 8 жніўня 1925 года ў паўночнай частцы баснійскага горада Босанскі-Шамац (цяпер Шамац) [4]. Ён быў адным з пецярых дзяцей — дваіх сыноў і трох дачок — Мустафы і Хібы Ізетбегавічаў. Выхадзец са збяднелай арыстакратычнай сям’і. Яго дзед Ізет-бег Яхіч з Бялграда уцёк у Боснію ў 1868 годзе, пасля вываду асманскіх войскаў з Сербіі. Падчас службы ў якасці салдата ва Ускюдары, Ізет-бег ажаніўся з Сыдыкай Ханым, якая мела турэцкае паходжанне. Пара ўрэшце пераехала ў Босанскі-Шамац і мела 5 дзяцей. Дзед пазней стаў мэрам горада, і, паводле паведамленняў выратаваў сорак сербаў ад аўстра-венгерскіх улад, якія пераследвалі Гаўрылу Прынцыпа, які забіў эрцгерцага Франца Фердынанда ў чэрвені 1914 года.
Бацька быў бухгалтарам, ваяваў за аўстра-венгерскую армію на Італьянскім фронце ў час Першай сусветнай вайны і атрымаў сур’ёзныя траўмы, якія пакінулі яго ў стане паў паралізаванай прынамсі 10 гадоў. Ён абвясціў пра сваё банкруцтва ў 1927 годзе. У 1928 годзе яго сям’я пераехала ў Сараева.
У 1940 годзе ўступіў у рэлігійна-палітычную арганізацыю «Маладыя мусульмане». У 1943 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1946 годзе падчас службы ў югаслаўскай арміі быў прысуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення за рэлігійную прапаганду і за актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі «Маладыя мусульмане».
Усё 1949 годзе пасля выхаду на свабоду паступіў на юрыдычны факультэт Сараеўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1956 годзе. Працаваў юрыдычным кансультантам у транспартных кампаніях, адначасова працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У кампартыі ніколі не быў.
У 1970 годзе апублікаваў сваю «Ісламскую дэкларацыю», за што атрымаў 14 гадоў турмы (выйшаў датэрмінова ў 1989 годзе)[5].
У 1990 годзе быў абраны старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны ў складзе былой Югаславіі.
На час яго знаходжання на пасадзе прыпадае Баснійская вайна. 2 мая 1992 года быў арыштаваны ў аэрапорце Сараева, але ўжо на наступны дзень выпушчаны ў абмен на свабодную эвакуацыю казармаў югаслаўскай арміі з Сараева. У 1994 годзе сустракаўся ў Сараеве з Усамам бен Ладэнам[6].
У 1995 годзе ў выніку праведзенай сумесна з харвацкай арміяй аперацыі «Бура» з тэрыторыі ліквідаванай Рэспублікі Сербская Краіна бегла 230—250 тысяч сербаў. У тым жа годзе падпісаў Дэйтанскае пагадненне ад Босніі і Герцагавіны.
19 кастрычніка 2003 года памёр ад захворвання сэрца, быў пахаваны на могілках «Ковачы».
У жніўні 2006 года быў здзейснены акт вандалізму — была ўзарвана яго магіла[7].
Сын — Бакір Ізетбегавіч — член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны ад баснійскіх мусульман (з 6 лістапада 2010 года).