Восіп Мандэльштам | |
---|---|
руск.: Осип Эмильевич Мандельштам | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іосіф Эмільевіч Мандэльштам |
Дата нараджэння | 2 (14) студзеня 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1938[2][3][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Надзея Якаўлеўна Мандэльштам[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, эсэіст, аўтар |
Кірунак |
сімвалізм (да 1912) акмеізм |
Мова твораў | руская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Во́сіп Эмі́левіч Мандэльшта́м (2 (14) студзеня 1891, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 27 снежня 1938, Уладзівастоцкі перасыльны пункт АДПУ (лагерны пункт Другая рэчка пад Уладзівастокам, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — НКУС СССР, ГУЛАГ) — расійскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык.
Восіп Мандэльштам нарадзіўся 2 (14 студзеня) 1891 года ў Варшаве. Паходзіў з заможнай сям’і яўрэяў-літвакоў[4]. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавай справы, купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасці. Маці, Флора Восіпаўна Вярблоўская, была музыкантам. Пазней Восіп быў ахрышчаны ў метадыскай царкве.
У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург, дзе вучыўся ў Цянішаўскім вучылішчы (1900—1907), адной з найбольш прагрэсіўных тагачасных навучальных устаноў. У 1908—1910 гадах вучыўся ў Сарбоне і ў Гайдэльбергскім універсітэце, у 1911—1917 гадах (з перапынкамі) — на рамана-гярманскім аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэту Пецярбургскага ўніверсітэта.
У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай і пераехаў у Маскву.
У маі 1937 года атрымаў дазвол выехаць з Варонежа. 5 мая 1938 года паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лагероў і накіраваны па этапе ў лагер на Далёкі Усход, дзе 27 снежня памёр ад тыфу.
Рэабілітаваны па справе 1938 года ў 1956, па справе 1934 года — у 1987[5]. Месцазнаходжанне магілы невядомае.
Пачынаў паэтычную кар’еру як сімваліст, паслядоўнік найперш Поля Верлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сімвалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 года ўвайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмеістаў на чале з Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфест гэтага руху «Ранак акмеізму» (апублікаваны ў 1919). Паэтычныя пошукі гэтага перыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).
Вершы часу Першай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі (1916—1920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Берліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмеістычнага, рацыянальнага, да іррацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцый.
З мая 1925 па кастрычнік 1930 настае перапынак у стварэнні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (руск.: «Шум времени», 1923), «Егіпецкая марка» (па-руску: «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыццёвы паэтычны зборнік «Вершы» (па-руску: «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (па-руску: «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на рускую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газеце.
У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісання вершаў. У іх дэманстратыўна парывае не толькі з савецкай рэчаіснасцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэння новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (па-руску: «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 года, на піку сваёй нянавісці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…», за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Урале. Пасля спробы самагубства пакаранне замененае на забарону пражывання ў вялікіх гарадах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасялення, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (1934—1937).
Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).
Палессе і Гомель згадваюцца ў жартоўным вершы «На Моховой семейство из Полесья…», які датуецца другой паловай 1920-х гадоў[6].
На беларускую мову творы В. Мандэльштама перакладалі Рыгор Барадулін[7], Васіль Зуёнак[8], Навум Гальпяровіч[9], Георгій Ліхтаровіч[10], Людміла Хейдарава.
![]() |
Восіп Эмілевіч Мандэльштам на Вікісховішчы |
---|