Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вуглэгі́рск (укр.: Вуглегі́рськ; да 1958 года — пасёлак Хацэпэ́ціўка) — горад раённага значэння ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці Украіны. Да 11 снежня 2014 года быў падпарадкаваны Янакіеўскаму гарадскому савету горада Янакіевэ. Вуглэгірскаму гарадскому савету падпарадкоўваюцца: г. Вуглэгірск, пас. Булавынэ, пас. Грознэ, пас. Каютынэ, пас. Красны Пахар, пас. Савеліўка. Уваходзіць у Горліўска-Янакіеўскую агламерацыю.
Станам на 2001 год колькасць насельніцтва складала 10309 жыхароў, на пачатак 2011 года — 8226 чалавек.[1] Паводле даных перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 10693 чалавека, з іх 40,10 % назвалі роднай мову украінскую, 58,94 % — рускую, 0,50 % — беларускую, 0,04 % — цыганскую і малдаўскую, 0,03 % — армянскую і грэчаскую, 0,02 % — балгарскую, 0,01 % — румынскую[2].
Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1879 год, калі была адкрыта чыгуначная станцыя Хацэпэціўка. Аднак Хацэпэціўка ўпершыню была пазначана на расійскіх картах 1863 года. Краязнаўцы называюць годам заснавання Хацэпэціўкі — 1861 год[3]. Першае паселішча было заснавана братамі Пятром і Цімафеем — беглымі прыгоннымі з сяла Дзііўка Екацярынаслаўскай губерні.
У 1958 годзе горад артымаў сучасную назву. У 2014 годзе Вуглэгірск перападпарадкаваны Артэміўскаму раёну[4].
12 жніўня 2014 года горад у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі вызвалены ад прарасійскіх сепаратыстаў украінскімі войскамі[5][6]. Пры адступленні сепаратысты нанеслі значны ўрон інфраструктуры горада[7], у прыватнасці, узарвалі аўтамабільны мост[8].
18 студзеня 2015 года сепаратысты абстралялі Вуглэгірск, загінула двое дзяцей, адно дзіця шпіталізаваны з раненнямі[9].
29 студзеня 2015 года войскі ДНР пачалі штурм горада, які стаў адным з этапаў стварэння Дэбальцэўскага катла[10]. 30 студзеня войска ДНР паведамілі пра ўзяцце горада[11]. Украінскі бок гэты факт абверг[12]. 31 студзеня ўвечары ўкраінскія вайскоўцы пачалі контратаку супраць сепаратыстаў у Вуглэгірску[13]. Былі без страт дэблакаваны больш за 70 сілавікоў, сярод іх - 39 байцоў роты міліцыі спецпрызначэння «Свіцязь» і 34 ваеннаслужачых Узброеных Сіл Украіны[14]. Пасля двух тыдняў бесперапынных абстрэлаў 4 лютага жыхары Вуглэгірска масава пачалі пакідаць горад[15]. 1 лютага ішлі бязлітасныя баі ў горадзе. Падчас баёў горад падвергся масаваму абстрэлу, у выніку чаго быў значна разбураны[16].
4 лютага ўкраінскія ваенныя правялі масавую эвакуацыю жыхароў Вуглэгірска, удалося вывезці каля 1100 жыхароў. 5 лютага праводзіўся абход гарадскіх раёнаў у пошуках людзей, якія не змаглі выехаць[17].
Прамысловасць горада прадстаўлена здабычай вуглю (Шахта «Вуглэгірская» ГХК «Арджанікідзэвугаль» — найбуйнейшая ў холдынгу) і яго ўзбагачэннем (ЦУФ «Вуглэгірская»). У наш час не функцыянуюць.
Вуглэгірскі тралейбус працуе з 8 ліпеня 1982 года і мае два маршруты:
У сувязі з пашкоджаннем кантактнай сеткі ў выніку баявых дзеянняў з 12 жніўня 2014 не працуюць. З 10 лістапада 1958 года па 28 чэрвеня 1980 года ў горадзе эксплуатаваўся трамвай.
Міжгародныя перавозкі забяспечваюцца транзітнымі аўтобусамі, якія едуць па трасе Данецк — Луганск, якая праходзіць праз увесь горад. Існуе рэгулярнае аўтобуснае паведамленне з гарадамі Янакіевэ (маршрут № 21), Дэбальцэвэ (маршрут № 22) і Горліўка (маршрут № 85).
У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Вуглэгірск, якая злучае чыгуначныя вузлы Дэбальцэвэ і Горліўка.
2 школы, дзіцячы дом, 4 дзіцячыя сады, бібліятэка, стадыён «Шахтар», цэнтр культуры і адпачынку, паліклініка.