Гартэнзія дэ Багарнэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Hortense Eugénie Cécile de Beauharnais | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Вільгельміна Пруская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1783[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 кастрычніка 1837[1][2][…] (54 гады) |
||||||
Род | Багарнэ і Банапарты | ||||||
Бацька | Аляксандр дэ Багарнэ[4] | ||||||
Маці | Жазефіна Багарнэ[4] | ||||||
Муж | Людовік I Банапарт[5] | ||||||
Дзеці | Напалеон III[6], Napoleon Louis Bonaparte[d], Napoleon Charles Bonaparte[d] і Charles de Morny, Duke of Morny[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гартэнзія (Артанс) дэ Багарнэ (фр.: Hortense de Beauharnais, правільна па-франц. Артанз Эжэні Сесіль дэ Багарнэ (фр.: Hortense Eugénie Cécile de Beauharnais); 10 красавіка 1783, Парыж — 5 кастрычніка 1837, Тургау, Швейцарыя) — каралева Галандыі (1806—1810).
Дачка Жазэфіны Багарнэ і яе першага мужа віконта Аляксандра дэ Багарнэ. Пасербка імператара Напалеона I, які ажаніўся з яе маці ў 1796 годзе.
Ва ўзросце дванаццаці гадоў Гартэнзію аддалі ў пансіён мадам Кампан. Напалеон удачарыў Гартэнзію і яе старэйшага брата, Яўгена.
Каб умацаваць саюз дзвюх сем’яў, Жазэфіна выдала сваю дачку замуж за Людовіка Банапарта (1778—1846), малодшага брата Напалеона. Вяселле адбылося 4 студзеня 1801 года і Гартэнзія стала ятроўкай сваёй маці. У шлюбе нарадзіліся трое сыноў:
У 1804 яны набылі палац Сен-Лё, у якім яны жылі да 1815 года і дзе Гартэнзія ладзіла бліскучыя балі.
Муж Гартэнзіі, Людовік, стаў каралём Галандыі ў 1806. Муж і жонка кіравалі да 1810, калі Галандыя была анексавана Францыяй.
Яе шлюб апынуўся нешчаслівым: Гартэнзія была закахана ў Жэрара Дзюрока (некаторыя сцвярджаюць, што яны былі палюбоўнікамі), у той час як Людовік пакутаваў маніяй пераследу і венерычнай хваробай.
Прыгожая і панадлівая Гартэнзія закахалася ў Шарля дэ Флао, пазашлюбнага сына Талейрана. У іх нарадзіўся сын Шарль Агюст (1811—1865), будучы герцаг дэ Марні.
Пры рэстаўрацыі Бурбонаў у 1814 годзе, Гартэнзія была пад абаронай Аляксандра I, пры яго падтрымцы яна атрымала тытул герцагіні Сен-Лё ад караля Людовіка XVIII.
На працягу Ста дзён, Гартэнзія падтрымлівала свайго айчыма, што прывяло да яе выгнання з Францыі пасля канчатковага паражэння Напалеона. Яна падарожнічала па Германіі і Італіі і ў 1817 годзе спынілася ў Швейцарыі, дзе ў адзіноце выхоўвала сваіх сыноў. Дзякуючы заступніцтву маці і брата, зяця караля Баварыі, яна размяшчала станам у 3 мільёны франкаў, які забяспечваў ёй пастаянны даход.
Памерла ў Швейцарыі 5 кастрычніка 1837 года ва ўзросце 54 гадоў.