Гнаявік белы

Гнаявік белы

Гнаявік белы (Coprinus comatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coprinus comatus (O.F.Mull.) Pers., 1797

Сінонімы
Agaricus comatus O.F.Müll., 1780

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  56187
EOL  1030658
MB  148667

Гнаяві́к белы[1][2], гнаявік, благушка[2] (Coprinus comatus) — шапкавы базідыяльны грыб, тыпавы від роду Гнаявік сямейства Шампіньёнавыя (Agaricaceae), па іншых звестках[1][3][2] — Гнаявіковыя (Coprinaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Пладовае цела грыба, спачатку пакрытае агульным пакрывалам, — шапка на ножцы. Шапка 3—6 см у дыяметры, вузка-яйцападобная або цыліндрычная, потым званочкавай формы, паласатая, пакрытая густымі лускавінкамі, якія часам адсутнічаюць па краі. Колер шапкі белы, на бугарку — аліўкава-бураваты. Мякаць тонкая, белая, хутка чарнее і расплываецца каплямі вадкасці чарнільна-чорнага колеру. Пласцінкі свабодныя, белага колеру, крыху ружаватыя па краі, потым чарнеюць і разам з шапкай расплываюцца. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 12—14 см і 1—3 см у дыяметры, белая, з белым рухомым кальцом, часам патоўшчаная ў ніжняй частцы. Споры гладкія, чорнага колеру.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Грыб расце на рыхлай, добра ўгноенай глебе, на пашах, агародах, у садах і парках, на ўзлесках і лугах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў вераснікастрычніку. Сустракаецца групамі і паасобку.

Малавядомы ядомы грыб[2]. Можа спажывацца ў маладым узросце, да з’яўлення прыкмет пачарнення тканак[2].

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. а б в г д Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)
  3. MycoBank // International Mycological Association (IMA) (англ.)