Джордж Хітчынгс | |
---|---|
George Hitchings | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння | Хокіэм, Вашынгтон |
Дата смерці | 27 лютага 1998[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | Чапел-Хіл, Паўночная Караліна |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, хімік |
Навуковая сфера | біяхімія[3] і фармакалогія[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Alfred Burger Award[d] (1984) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (25 красавіка 1974) AACR-G.H.A. Clowes Award for Outstanding Basic Cancer Research[d] (1968) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Херберт Хітчынгс (англ.: George Herbert Hitchings, 18 красавіка 1905, г. Хокіэм, ЗША — 27 лютага 1998, Чапэл-Хіл, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі», якую ён падзяліў разам з Дж. Блэкам і Г.Элаян.
Джордж Хітчынгс нарадзіўся 18 красавіка 1905 года ў горадзе Хокіэм (штат Вашынгтон) і вырас у Берклі, штат Каліфорнія, Сан-Дыега, Бэлінхэме, Вашынгтоне і Сіэтле. Скончыў сярэднюю школу ў Сіэтле ў 1923 годзе.
Скончыў Вашынгтонскі ўніверсітэт (1928). З 1928 года працаваў у Гарвардскай медыцынскай школе, з 1942 года — ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк).
У 1967 годзе Хітчынгсстаў віцэ-прэзідэнтам, які адказвае за даследаванні Burroughs-Wellcome. Ён атрымаў званне ганаровага вучонага ў 1976 годзе. Ён таксама займаў пасаду ад’юнкт выкладчыка ў Школе медыцыны ва ўніверсітэце Дзюка.
Аўтар навуковых прац па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.
Доктар філасофіі (1933).
Хітчынгс памёр у 1998 годзе ў Чапэл-Хіл, Паўночная Караліна. Хітчынгс заснаваў Фонд Triangle Community Foundation ў 1983 годзе. Хітчынгс з’яўляецца членам Залы славы медыцыны і хіміі (англ.: the Medicinal Chemistry Hall of Fame).