Дымітрыс Мітропулас

Дымітрыс Мітропулас
Δημήτρης Μητρόπουλος

Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 лютага (1 сакавіка) 1896[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1960(1960-11-02)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Грэцыя, Сцяг ЗША ЗША
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Armand Marsick[d] і Paul Gilson[d]
Прафесіі дырыжор, піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна і арган[d]
Жанры акадэмічная музыка
Выхаванцы Claudio Scimone[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дымітрыс Мітро́пулас (грэч. Δημήτρης Μητρόπουλος; 18 лютага (1 сакавіка) 1896, Афіны — 2 лістапада 1960, Мілан) — грэчаскі і амерыканскі дырыжор, піяніст , кампазітар. Член-карэспандэнт Афінскай АН (1933).

Музычная адоранасць Мітропуласа выявілася ў малалецтве, калі з 11 да 14 гадоў ён праводзіў у сябе дома кожную суботу музычныя сходы. Да гэтага часу адносіцца яго першае сачыненне — саната для скрыпкі і фартэпіяна (не захавалася).

З 1908 года вучыўся ў Афінскай кансерваторыі, у 1920 годзе ўдасканальваўся ў Бруселі ў П. Жыльсона, у 19211924 гадах у Берліне ў Феруча Бузоні. У 19211925 гг. быў асістэнтам дырыжора Берлінскай оперы Эрыха Клайбера. З 1924 выступаў як дырыжор.

У далейшым займаў шэраг музычных пасад у Грэцыі, працягваючы часта выступаць у Германіі. У 1930 г. на канцэрце з Берлінскім філарманічным аркестрам выканаў 3-і фартэпіянны канцэрт С. Пракоф'ева, адначасова дырыжуючы з-за клавіятуры, — практыка, звычайная для старадаўняга музіцыравання і даволі нечаканая для гэтага часу.

У 1936 г. Мітропулас упершыню выступіў у ЗША з Бостанскім аркестрам і ў канцы 1930-х гг. фактычна перасяліўся ў Амерыку, атрымаўшы грамадзянства ў 1946 г. У 19371949 гг. ён быў галоўным дырыжорам Мінеапаліскага сімфанічнага аркестра. У 19501958 гадах галоўны дырыжор Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра. Адначасова з 1954 г. і да самай смерці Мітропулас кіраваў аркестрам нью-ёркскай «Метраполітэн-опера».

Выступаў як оперны дырыжор у буйнейшых тэатрах свету, у т.л. «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш., кіраваў пастаноўкамі твораў В. А. Моцарта, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, М. Равеля, Д. Міё, П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага і інш. Аўтар оперы «Сястра Беатрыса» (паст. 1920), сімфанічнай паэмы «Пахаванне» (1916), Concerto grosso (1929), камерна-інструментальных ансамбляў, музыкі да драматычных спектакляў і інш.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

З 1963 года ў Нью-Ёрку праводзяцца конкурсы маладых дырыжораў імя Мітропуласа.

Зноскі

  1. а б Dimitri Mitropoulos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dimitri Mitropoulos // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119293943 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119293943 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. https://www.eens.org/EENS_congresses/2014/charkiolakis_alexandros.pdf