Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Забастоўка, стачка, страйк[1] — калектыўнае спыненне працы работнікамі з мэтай задавальнення сваіх патрабаванняў. Праводзяцца ў розных формах: папераджальная, салідарнасці, на адным прадпрыемстве, агульная і інш.
Першая ў гісторыі Еўропы забастоўка адбылася ў 1345 годзе ў Фларэнцыі. У XVI-XVIII стагоддзях стачкі суправаджаліся палітычнымі патрабаваннямі і ўзброенай барацьбой (Ліёнскія паўстанні 1831 і 1834 гадоў, Сілескае паўстанне (1844)). Найбольшая палітычная стачка І паловы XIX ст. адбылася ў красавіку 1820 г. ў Брытаніі. Цягам 19 ст. з’явілася заканадаўства аб стачках. У 1896—1905 гадах у ЗША адбылося 21 950 стачак. У Еўропе найбольш стачак адбылося ў Германіі ў 1900—1907 гг. — 14 790.
У 19 ст. у Беларусі адбыліся першыя мясцовыя абарончыя забастоўкі. У пачатку 20 стагоддзя яны сталі наступальнымі. У 1903 г. адбылося 20 палітычных забастовак, за 2 месяцы 1904-га — 17. У кастрычніку 1905 праходзіла ўсеагульная палітычная стачка, што ахапіла Баранавічы, Брэст, Оршу, Гомель, Лунінец, Пінск, усе прадпрыемствы, пошту і тэлеграф у Мінску і сельскагаспадарчых працаўнікоў у 25 з 35 паветаў Беларусі. У 1927—1928 гадах у Заходняй Беларусі (Беласток, Брэст, Ліда, Маладзечна, Наваградак і Пінск) было 370 гаспадарчых стачак, што спалучаліся з барацьбой за народнае вызваленне. У 1932—1933 гадах ладзіўся страйк у Белавежскай пушчы. У 1935—1939 гадах адбылося Нарачанскае выступленне рыбакоў. У красавіку 1990 г. у Гомелі і ў красавіку 1991 г. у Мінску ладзіліся забастоўкі супраць урада СССР. 15 снежня 1992 г. з’явілася беларускае заканадаўства аб стачках.
Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 года гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзенне абавязку мець пасведчанні якасці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэгламент Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі[3].