Казіміра Прунскене

Казіміра Прунскене
літ.: Kazimira Danutė Prunskienė
прэм’ер-міністр Літвы
17 сакавіка 1990 — 10 студзеня 1991
Пераемнік Альбяртас Шыменас
Міністр сельскай гаспадаркі Літвы[d]
3 кастрычніка 2004 — 28 лістапада 2008

Нараджэнне 26 лютага 1943(1943-02-26)[1] (81 год)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1986)
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ ордэн Дастык II ступені Commander's Grand Cross of the Order of the Gediminas Independence Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казіміра Прунскене (лат.: Kazimira Prunskienė; нар. 26 лютага 1943 года каля Свянцян) — літоўскі навуковец, эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1990-1991 гадах.

У 1965 годзе з адзнакай скончыла Вільнюскі ўніверсітэт, атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста. У 1971 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук (яе навуковым кіраўніком быў Альгірдас Бразаўскас), а ў 1986 годзе — доктара эканамічных навук. У 1995 годзе атрымала навуковае званне прафесара. У 19641965 гадах працавала эканамістам у Вільнюскім камбінасце жыллёвага будаўніцтва.

З заканчэння ВНУ і да 1985 года працавала выкладчыкам, у тым ліку з 1978 года — дацэнтам факультэта эканомікі прамысловасці Вільнюскага ўніверсітэта. З 1985 года была намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Літоўскага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі, а ў 19881989 гадах — рэктарам Літоўскага інстытута па падрыхтоўцы спецыялістаў і эканамічных кадраў для патрэб народнай гаспадаркі. У 1980-я гады супрацоўнічала з універсітэтамі Венгрыі і Германіі. З 1982 па 1983 год была стыпендыятам Фонда Аляксандра фон Гумбальта (Германія). У 19931996 гадах кіравала прыватнай кансалтынгавай кампаніяй, затым да 2001 года была прафесарам Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

На мяжы 1980-х і 1990-х гадоў належала да лідараў Саюдзіса, літоўскага руху, які прапагандаваў палітычныя рэформы. З 1989 года была намеснікам старшыні ўрада Літоўскай ССР. У тым жа годзе была абраная дэлегатам на З’езд народных дэпутатаў СССР. Праз год была абраная дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. 11 сакавіка 1990 года яна падпісала Акт аднаўлення Літоўскай дзяржавы.

З 17 сакавіка 1990 года па 10 студзеня 1991 года была прэм'ер-міністрам Літоўскай Рэспублікі — першым прэм'ер-міністрам краіны пасля аднаўлення незалежнасці. У якасці кіраўніка ўрада яна выказвала кансерватыўныя погляды, супрацоўнічала з былымі камуністамі, з Альгірдасам Бразаўскасам, што спрыяла расколу ў Санюдзісе. У той жа час яна здзейсніла шэраг паездак за мяжу, пераконваючы прызнаць незалежнасць Літвы. Яна пайшла ў адстаўку перад абліччам эканамічнага крызісу, звязанага з эмбарга, уведзеным Міхаілам Гарбачовым і рашэннем яе кабінета аб свабодных цэнах, а таксама напярэдадні савецкага ўварвання ў Вільнюс.

У тым жа годзе былі апублікаваныя дакументы, у якіх сцвярджалася, што яна з'яўляецца агентам КДБ СССР. Праз некалькі гадоў суд Вільнюскай акругі вынес рашэнне аб прызнанні яе супрацоўнікам гэтай спецслужбы, пастанавіўшы ўнесці гэтыя звесткі ў выбарчыя матэрыялы. Гэта рашэнне было адменена ў 2004 годзе Вярхоўным судом Літвы, які заявіў, што няма доказаў яе супрацоўніцтва з КДБ. За гэты перыяд высветлілася, што архіўныя дакументы, якія яе абвінавачваюць, згубіліся, і галоўны сведка абвінавачання змяніў свае паказанні.

Яна засядала ў Сейме да 1992 года. Праз тры гады яна заснавала Літоўскую жаночую партыю, ад імя якой вярнулася ў парламент у 1996 годзе. Працавала ў камітэце эканомікі і ўзначальвала дэпутацкую групу. У 19971999 гадах была дэпутатам раёнай рады ў Малетай.

У 2000 годзе аднавіла дэпутацкі мандат як кандыдат ад партыі «Новая дэмакратыя», якая ўваходзіла ў сацыял-дэмакратычную кааліцыю. Яна засядала ў камітэтах эканомікі і па еўрапейскіх справах, узначальвала фракцыю саюза Сялянскай партыі і Новай дэмакратыі, а таксама камісію па справах Ігналінскай АЭС. У 2001 годзе ўзначаліла федэрацыю сваёй палітычнай групоўкі і Сялянскай партыі. Як адзін з нямногіх вядомых палітыкаў, яна абараняла прэзідэнта Раландаса Паксаса падчас імпічмента. У 2004 годзе ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах, на якіх у другім туры набрала 47,4% галасоў, прайграўшы ў другім туры Валдасу Адамкусу. У тым жа годзе яна была абраная ў Еўрапарламент, але адмовілася ад мандата.

На выбарах у 2004 годзе яна ў чацвёрты раз прайшла ў Сейм як кандыдат ад Саюза сялянскай партыі і новай дэмакратыі. Яна засядала ў камісіях па развіцці інфармацыйнага грамадства, замежных справах і рэгіёну Ігналінскай АЭС. З 2005 года ўзначальвала партыю — Літоўскі народны саюз сялян. 14 снежня 2004 года яна стала міністрам сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса, а ў ліпені 2006 года заняла гэтую ж пасаду ў кабінеце Гядзімінаса Кіркіласа. На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе беспаспяхова спрабавала пераабрацца ў Сейм. Яе партыя не пераадолела выбарчы парог, але ў мажарытарнай акрузе ў Малетай і Швянчонісе яна выйшла ў другі тур, у якім пацярпела паражэнне. 9 снежня таго ж года яна пакінула пасаду міністра.

У 2009 годзе зноў балатавалася на пасаду прэзідэнта Літвы, у першым туры набрала 3,9% галасоў. У снежні таго ж года яна ўзначаліла новаствораную Літоўскую народную партыю. У 2012 годзе яна перанесла інсульт і таму была вымушана абмежаваць сваю грамадскую дзейнасць. У 2014 годзе яна сышла з палітыкі.

Зноскі

  1. Kazimiera Danute Prunskiene // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.