Карл Манэ Георг Сігбан | |
---|---|
шведск.: Karl Manne Georg Siegbahn | |
| |
Дата нараджэння | 3 снежня 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1978[1][2] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Karin Högbom[d][1] |
Дзеці | Кай Манэ Бёр'е Сігбан і Bo Siegbahn[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1924) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Манэ Георг Сігбан, таксама Зігбан[6] (шведск.: Karl Manne Georg Siegbahn; 3 снежня 1886, Эрэбру, Швецыя — 24 верасня 1978[7], Стакгольм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1924 годзе «за адкрыцці і даследаванні ў вобласці рэнтгенаўскай спектраскапіі». Заснавальнік рэнтгенаўскай і ядзернай спектраскапіі.
Манэ Сігбан нарадзіўся ў сям’і станцыйнага наглядчыка шведскай чыгункі Нільса Рэйнхальда Георга Сігбана і яго жонкі Эмы Сафіі Мацільды (нар. Цэтэнберг). У 1906 годзе Сігбан паступіў ва ўніверсітэт Лунда, які ён скончыў ў 1911 годзе абаронай доктарскай дысертацыі па тэме «Вымярэнне магнітнага поля». Ужо з 1907 па 1911 гг. Сігбан працуе асістэнтам прафесара Іагана Рыдберга. Пасля абароны дысертацыі Сігбан становіцца дацэнтам і ў 1915 годзе прафесарам. Пасля смерці Рыдберга ў 1919 годзе Сігбан займае яго кафедру. У 1923 годзе Сігбан пераходзіць ва Упсальскі ўніверсітэт і ў 1937 годзе становіцца прафесарам-даследчыкам ў Шведскай каралеўскай акадэміі навук. З 1938 па 1947 гг. Сігбан — прэзідэнт міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP).
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі рэнтгенаўскага выпрамянення, ядзернай фізіцы і ядзернай спектраскапіі.
Прапанаваў новыя метады атрымання рэнтгенаўскіх спектраў высокага раздзялення, вывучыў рэнтгенаўскія спектры хімічных элементаў і адкрыў новыя спектральныя лініі.
Выявіў дысперсію рэнтгенаўскіх прамянёў. Сканструяваў шэраг спектральных прылад.
Член Шведскай АН (1922), Лонданскага каралеўскага таварыства (1933). Замежны член АН СССР (1958).
У 1914 годзе Сігбан пабраўся шлюбам з Катрын Хегбом. Бацька двух сыноў: Бо (1915), які зрабіў кар’еру дыпламата, і Кай (1918), які стаў фізікам і атрымаў у 1981 годзе Нобелеўскую прэмію.
Карл Манэ Георг Сігбан на Вікісховішчы |