Клод Сімон | |
---|---|
фр.: Claude Simon[1] | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Claude Eugène Henri Simon[1] |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1913[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 2005[2][3][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Réa Karavas[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
Кірунак | Новы раман[d] |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Медычы (1967) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клод Эжэн Анры Сімон (фр.: Claude Simon; 10 кастрычніка 1913, Антананарыву — 6 ліпеня 2005) — французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1985).
Вучыўся ў Парыжы, Оксфардзе і Кембрыджы. На яго эстэтычнае фарміраванне паўплывалі У. Фолкнер і экзістэнцыялісты (асабліва А. Камю).
Асноўная тэмы яго твораў — мастацтва і вайна, асоба і гісторыя, чалавек сярод людзей. Аўтар раманаў «Вясна свяшчэнная» (1954), «Вецер» (1957), «Трава» (1958), «Дарогі Фландрыі» (1960), «Атэль «Палас» (1962), «Гісторыя» (1967), «Фарсальская бітва» (1969), «Трыпціх» (1973), «Урок рэчаў» (1975), «Георгікі» (1981), «Акацыя» (1989), кніг успамінаў, літаратурных эсэ, у якіх выклаў свае погляды на «новы раман». Творы Клода Сімона адметныя падкрэсленай эксперыментальнасцю, адмаўленнем ад храналогіі, персанажа і сюжэта ў традыцыйным сэнсе, прасторава-часавымі напластаваннямі, знешняй алагічнасцю і кампазіцыйнай фрагментарнасцю, разгорнутымі апісаннямі і перанасычанасцю дэталямі, выкарыстаннем «плыні свядомасці», часам пунктуацыйнай ускладненасцю.